Мітынг-рэкіем да Дня масавага расстрэлу мірных жыхароў у Міорах
Сёння ў горадзе Міоры пры брацкай магіле адбыўся мітынг-рэкіем, прысвечаны 81-й гадавіне расстрэлу фашысцкімі захопнікамі мірных жыхароў.
У памятных мерапрыемствах прынялі ўдзел кіраўніцтва Міёрскага раёна, прадстаўнікі працоўных калектываў раённага цэнтра, вучні гарадскіх школ.
Удзельнікі мітынгу сабраліся каля магілы № 5708, дзе пахавана 758 яўрэяў, расстраляных карнікамі 2 чэрвеня 1942 года. Пачцілі памяць загінулых хвілінай маўчання, склалі кветкі да падножжа пахавання.
Памятаем мінулае дзеля будучыні!