Руководство Миорского района поздравляет жителей региона с Днем защиты детей

Кіраўніцтва Мёрскага раёна віншуе жыхароў раёна з Днём абароны дзяцей

Шаноўныя жыхары Мёрскага раёна!

1 чэрвеня разам мы адзначаем самае цудоўнае свята – Дзень абароны дзяцей.

Дзеці - самае галоўнае, каштоўнае і важнае, што ёсць у нашым жыцці. Яны як маленькія часткі вялікага шчасця напоўніваюць жыццё кожнага дарослага шчырай радасцю і цеплынёй. І ў той жа час патрабуюць нашай любові і бацькоўскай ласкі.

Кожны клапатлівы бацька імкнецца зрабіць максімум для таго, каб яго дзіця было здаровым, шчаслівым, адукаваным, мелася магчымасць развівацца і рэалізаваць сябе.

Нашы таленавітыя і дапытлівыя дзеці паспяхова прадстаўляюць раён на абласных, рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтвах і конкурсах. Мы па праве ганарымся іх поспехамі і дасягненнямі.

Дзякуем усім, хто дапамагае нашым маленькім і юным мёрчанам вырасці годнымі грамадзянамі сваёй краіны.

Жадаем дзецям выдатнага адпачынку падчас летніх канікул, новых яркіх адкрыццяў і незабыўных уражанняў. Няхай дзіцячыя мары спраўджваюцца, а блізкія акружаюць вас клопатам і любоўю. Міру вам, шчасця і дабра!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў

Кіраўніцтва Мёрскага раёна віншуе жыхароў раёна з Днём абароны дзяцей | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт