В Миорской детской школе искусств состоялся отчетный концерт выпускников 2023 года

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт

У Міёрскай дзіцячай школе мастацтваў адбыўся справаздачны канцэрт выпускнікоў 2023 года

У Міёрскім Цэнтры культуры і народнай творчасці сабраліся педагогі, навучэнцы і бацькі на святочны канцэрт дзіцячай школы мастацтваў.

Ва ўрачыстай абстаноўцы 18 выпускнікоў атрымалі пасведчанні аб заканчэнні школы.

Граматамі і дыпломамі ўзнагароджаны выдатнікі вучобы і пераможцы абласных і рэспубліканскіх конкурсаў.

Яркія, музычныя выступленні навучэнцаў і педагогаў школы падарылі гледачам незабыўныя ўражанні.

Выставу сваіх творчых работ падрыхтавалі навучэнцы мастацкага аддзялення.

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт