Заседание райисполкома: обсудили вопросы деятельности учреждений культуры по патриотическому воспитанию молодежи, итоги прошедшего отопительного периода и задачи на предстоящий

Сядзенне райвыканкама: абмеркавалі пытанні дзейнасці ўстаноў культуры па патрыятычным выхаванні моладзі, вынікі мінулага ацяпляльнага перыяду і задачы на наступны ацяпляльны перыяд

Пра работу ўстаноў культуры раёна па патрыятычным выхаванні моладзі расказаў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Аляксандр Тронькін.

Досведам работы ў гэтым напрамку падзяліліся загадчык Узёмскага сельскага Дома культуры Дзіна Градзіль і бібліятэкар Язнанскай сельскай бібліятэкі Ларыса Карпова.

Другім пытаннем парадку дня былі вынікі ацяпляльнага перыяду 2022–2023 гадоў і задачы па падрыхтоўцы арганізацый раёна да работы ў наступны восеньска-зімовы перыяд. Як адзначыў намеснік старшыні райвыканкама Яўген Мікалаёнак, праведзеная падрыхтоўчая работа дазволіла знізіць колькасць нештатных сітуацый, аднак яшчэ шмат чаго трэба зрабіць. Стаіць задача не зніжаць тэмпы правядзення рамонтных работ і стварэння запасаў паліва да наступнага восеньска-зімовага перыяду.

Па ўсіх разгледжаных пытаннях прыняты адпаведныя рашэнні.

Сядзенне райвыканкама: абмеркавалі пытанні дзейнасці ўстаноў культуры па патрыятычным выхаванні моладзі, вынікі мінулага ацяпляльнага перыяду і задачы на наступны ацяпляльны перыяд | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт