Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
З 1 студзеня 2023 года для фізічных асоб, якія ажыццяўляюць віды дзейнасці, зацверджаныя пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 8 снежня 2022 г. № 851 «Аб пераліку відаў дзейнасці», уведзены спецыяльны падатковы рэжым – падатак на прафесійны даход.
Даведка. Прафесійным з'яўляецца даход фізічных асоб ад дзейнасці, пры ажыццяўленні якой яны не маюць наймальніка і не прыцягваюць іншых асоб па працоўных і (або) грамадзянска-прававых дамовах, калі іншае не прадугледжана заканадаўчымі актамі.
Фізічныя асобы, прызнаныя платнікамі падатку на прафесійны даход, падлягаюць абавязковаму дзяржаўнаму сацыяльнаму страхаванню. Аплата абавязковых страхавых унёскаў на пенсійнае страхаванне фізічнымі асобамі – платнікамі падатку на прафесійны даход, якія не з'яўляюцца атрымальнікамі пенсій, а таксама не прымяняюць падатковы вылік па гэтым падатку, ажыццяўляецца шляхам сплаты імі падатку на прафесійны даход.
Дадаткова інфармуем, што фізічныя асобы – платнікі падатку на прафесійны даход у перыяд атрымання пенсіі і прымянення падатковага выліку па падатку на прафесійны даход маюць магчымасць добраахвотнай аплаты абавязковых страхавых унёскаў, для чаго ім неабходна звярнуцца ў тэрытарыяльныя органы Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны (далей – органы Фонду) па месцы жыхарства.
Акрамя гэтага, грамадзяне, якія ажыццяўляюць рамесную дзейнасць і дзейнасць па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму, з 1 ліпеня 2023 года абавязаны прымяняць у дачыненні да такой дзейнасці падатак на прафесійны даход.
Выключэннем з'яўляюцца фізічныя асобы, у дачыненні да рамеснай дзейнасці і (або) дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму якіх мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі будзе прынята рашэнне аб сплатзе збору, такія асобы пасля 1 ліпеня 2023 года маюць права працягнуць сплату збору за ажыццяўленне рамеснай дзейнасці і (або) збору за ажыццяўленне дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму (у перыяд дзеяння рашэння мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў).
Дадаткова паведамляем, што фізічным асобам, якія ажыццяўляюць дзейнасць, якая не адносіцца да прадпрымальніцкай, і якія не з'яўляюцца натарыусамі, адвакатамі, і не прызнаныя платнікамі падатку на прафесійны даход (далей – самазанатыя асобы), прадстаўлена права стаяць на ўліку ў органах Фонду і ўплачваць абавязковыя страхавыя ўзносы на пенсійнае страхаванне ў добраахвотным парадку.
Для даведкі. Поўны пералік відаў дзейнасці, якія не адносяцца да прадпрымальніцкай, змяшчаецца ў артыкуле 1 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
У выпадку змены самазанатымі асобамі (у тым ліку такімі, што ажыццяўляюць рамесную дзейнасць і (або) дзейнасць па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму), зарэгістраванымі ў якасці платнікаў у органах Фонду, рэжыму падаткаабкладання і іх рэгістрацыі ў якасці платнікаў падатку на прафесійны даход, неабходна звярнуцца ў тэрытарыяльныя органы Фонду для зняцця з уліку ў якасці самазанатай асобы.
Віцебскае абласнае кіраванне
Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва