Руководство Миорского района поздравляет с Днем работников физической культуры и спорта

Кіраўніцтва Міёрскага раёна віншуе з Днём работнікаў фізічнай культуры і спорту

Шаноўныя работнікі і ветэраны фізічнай культуры і спорту!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём работнікаў фізічнай культуры і спорту!

Спорт аб’ядноўвае людзей, робіць іх моцнымі, вынослівымі, загартоўвае характар, дае зарад бадзёрасці і энергіі.

Мёршчына заўсёды славілася сваімі спартыўнымі традыцыямі і дасягненнямі. Мы ганарымся нашымі спартсменамі-землякамі, якія заваявываюць медалі на абласных, рэспубліканскіх і міжнародных спартыўных спаборніцтвах.

Выказваем удзячнасць трэнерам і выкладчыкам, якія выхоўваюць годную змену. Ваша мэтавызначанасць, цярпенне і настойлівасць дазваляюць спартсменам упэўнена трымаць высокую планку майстэрства. Уласным прыкладам вы вучыце жыхароў раёна быць здаровымі, моцнымі, вынослівымі, ставіць перад сабой амбіцыйныя мэты і абавязкова іх дасягаць.

Жадаем усім прафесіяналам, аматарам спорту і здаровага ладу жыцця нечарпальнай энергіі, поспехаў і новых спартыўных перамог.

Моцным здароўя, веры ў ўласныя сілы і выдатнага настрою!

Районы выканаўчы камітэт

Районы Савет дэпутатаў

Кіраўніцтва Міёрскага раёна віншуе з Днём работнікаў фізічнай культуры і спорту | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт