Молодежная ярмарка вакансий на Миорщине

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт

Упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Міёрскага райвыканкама 17 мая на базе сярэдняй школы № 3 iмя Ягора Тамко праведзены маладзёжны кірмаш вакансій для садзейнічання навучэнскай моладзі ў працаўладкаванні ў вольны ад вучобы час і ў перыяд летніх канікул.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел 10 наймальнікаў розных сфер дзейнасці раёна, гатовых прыняць на працу вучнёўскую моладзь. Прадпрыемствамі прадстаўлена 126 вакансій, у тым ліку і для непаўналетніх. Таксама дзецям быў прапанаваны ўдзел у студэнцкіх атрадах Міёрскага райкама ГА «БРСМ».

167 старшакласнікаў змаглі пагутарыць з прадстаўнікамі прадпрыемстваў, знайсці прыдатныя варыянты для занятасці, атрымаць кансультацыі спецыялістаў службы занятасці, азнаёміцца з працай лічбавага сэрвісу «Крок у прафесію».

65 чалавек дамовіліся з наймальнікамі аб працаўладкаванні.

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт