Круг лиц, обязанных представлять налоговые декларации в электронном виде, с 2024 года расширяется

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт

Ушанаванне пераможцаў і прызёраў абласных і рэспубліканскіх алімпіяд і спаборніцтваў, творчых конкурсаў па выніках 2022/2023 навучальнага года адбылося 17 мая.

На ўрачыстыя мерапрыемствы сабраліся таленавітыя навучэнцы і спартсмены школ раёна, іх педагогі і бацькі.

Старшыня Міёрскага райвыканкама Ігар Кузняцоў уручыў ганаровыя граматы і падзякі педагогам і навучэнцам – удзельнікам абласных алімпіяд па вучэбных прадметах.

Старшыня Міёрскага раённага Савета дэпутатаў Валерый Драбо ўручыў падзякі выдатнікам вучобы.

Сертыфікаты ўручаны пераможцам рэспубліканскіх, абласных творчых конкурсаў і спаборніцтваў.

Старшыня Міёрскай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Алена Шамянок уручыла падзякі і падарункі пераможцам рэспубліканскага конкурсу «Спікер года».

Ларыса Малецкая, загадчык сектара спорту і турызму райвыканкама, уручыла сертыфікаты пераможцам абласных і рэспубліканскіх спартыўных спаборніцтваў.

Святочны канцэрт падрыхтавалі творчыя калектывы Цэнтра дзяцей і моладзі, Цэнтра культуры і народнай творчасці.

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт