Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
Паважаныя жыхары Міёрскага раёна!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з дзяржаўным святам.
У галоўных сімвалах нашай краіны ўвасоблены гераічная гісторыя беларускага народа, вернасць духоўным каштоўнасцям і традыцыям бацькоў і дзядоў, мірныя стваральныя мэты на карысць свайго роднага краю.
Шанаваць галоўныя нацыянальныя каштоўнасці, выхоўваць у падрастаючага пакалення пачуццё павагі, гонару і адказнасці да іх - абавязак кожнага грамадзяніна.
Няхай гэта свята яшчэ мацней з'яднае ўсіх нас у імкненні працаваць дзеля росквіту Мiёршчыны і роднай Беларусі, умацуе высокае пачуццё асабістай адказнасці за дабрабыт сваёй сям'і і краіны.
Моцнага здароўя вам і вашым родным і блізкім, міру, дабра, упэўненасці ў заўтрашнім дні і поспехаў ва ўсіх добрых пачынаннях!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў