Павяцкай сярэдняй школе прысвоена імя Героя Савецкага Саюза Віктара Бабічава
12 мая ў Пяўцкай сярэдняй школе адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння ўстанове адукацыі імя Героя Савецкага Саюза Віктара Аляксеевіча Бабічава.
У святочных мерапрыемствах прынялі ўдзел кіраўніцтва Міёрскага раёна, дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Сяргей Громадка, прадстаўнікі Полацкага пагранічнага атрада.
Удзельнікі мітынгу ў вёсцы Тычкі аддалі даніну памяці і склалі гірлянды і кветкі да падножжа помніка Герою Савецкага Саюза Віктару Аляксеевічу Бабічаву, які загінуў пры вызваленні Міёрскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Старшыня Міёрскага раённага Савета дэпутатаў Валерый Драба ўручыў сертыфікат аб прысваенні ўстанове адукацыі імя Героя.
У урачыстай абстаноўцы на тэрыторыі школы адкрылі помнік у гонар Віктара Бабічава.
Сапраўдным падарункам для педагогаў, вучняў і госцяў свята стала выступленне ваеннага аркестра Полацкага пагранатрада.