Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
Урачыстыя мерапрыемствы пачаліся 9 мая з малебна аб загінуўшых воінах на плошчы Памяці загінуўшых змагароў райцэнтра.
У святочных мерапрыемствах прыняў удзел член Савета Рэспублікі Уладзімір Мацвееў.
Па традыцыі старшыня Мiёрскага райвыканкама Ігар Кузняцоў уручыў дзецям маладзёжныя білеты грамадскага аб'яднання «БРСМ».
На мітынг ля брацкай магілы сабраліся прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх аб'яднанняў, навучэнцы школ, жыхары і госці горада. Удзельнікі мітынгу ўсклалі кветкі і вянкі да падножжа брацкай магілы.
Шэсце пакаленняў аб'яднала ў сваіх шэрагах сотні міярчан.
У памяць аб загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны працоўныя калектывы і навучэнцы школ усклалі кветкі да падножжа памятнага знака ў гонар воінаў-вызваліцеляў Міёр ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і скульптурнай кампазіцыі «Дзеці свету - дзецям вайны».
Па традыцыі прадстаўнікі дэпутацкага корпуса раёна, грамадскіх аб'яднанняў ветэранаў і «Белая Русь», навучэнцы школ павіншавалі вязняў фашысцкіх канцлагераў і сям'ю загінуўшага ў гады Вялікай Айчыннай вайны са святам, уручылі падарункі, віншавальныя лісты ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Працягам святочных мерапрыемстваў стаў канцэрт, прысвечаны Дню Перамогі і Году міру і стварэння.
Знакавай падзеяй стала прысваенне Міёрскай сярэдняй школе № 2 імя Мікалая Ізварына, які загінуў пры вызваленні Мiёраў, і адкрыццё памятнай дошкі ў яго гонар. На мерапрыемстве прысутнічалі сваякі Мікалая Ізварына з Растоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі.
У вёсцы Лявонпаль адбылося адкрыццё мемарыяльнай пліты на брацкай магіле. У ходзе пошукавай работы ўстаноўлена яшчэ шэсць імёнаў салдат, якія загінулі пры вызваленні Міёрскага раёна. У брацкай магіле пахавана 196 савецкіх салдат.