Программа  праздничных мероприятий, посвященных 78-й годовщине Победы в Великой Отечественной войне, в Миорском районе 9 мая 2023 г.

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт

Паважаныя жыхары Міёрскага раёна!

Дарагія ветэраны!

9 мая мы разам сустрэнем 78-ую пераможную вясну. Усё далей сыходзіць у гісторыю май 1945 года, але памяць аб вялікім подзвігу нашага народа не цьмянее з гадамі. Яна перадаецца з пакалення ў пакаленне, умацоўвае наш дух, дапамагае пераадольваць цяжкасці, натхняе на новыя здзяйсненні.

Дзень Перамогі заўсёды будзе нагадваць нам аб гераізме і стойкасці абаронцаў Радзімы, аб велізарных незаменных стратах і разбурэннях, якімі аплачана свабода цяперашніх пакаленняў.

У гэты дзень разам мы схіляем галовы перад светлай памяццю сыноў і дачок нашай Радзімы, якія аддалі свае жыцці дзеля свабоды і незалежнасці на роднай зямлі, дзеля нашай мірнай будучыні.

Разам мы дзякуем прадстаўнікам старэйшага пакалення, якія вынеслі нягоды і пазбаўленнi страшнай вайны, падымалі краіну з руін і попелу. Нізкі паклон усім ветэранам за ратную і мірную працу, веру і мужнасць, волю і цярпенне. Іх працоўныя здзяйсненні заўсёды былі і застаюцца для нас духоўнай апорай і прыкладам самаахвярнай любові да роднага краю.

Дарагія землякі!

Быць спадчыннікамі Вялікай Перамогі – не толькі высокі гонар, але і адказнасць за бясхмарную і светлую будучыню нашчадкаў.

Няхай подзвіг пакалення пераможцаў заўсёды будзе невычэрпнай крыніцай стваральнай энергіі і духоўных сіл у імя міру і дабрабыту на роднай зямлі!

Хай у вашых дамах будзе паразуменне і згода, душэўнае цяпло і ўтульнасць!

Шчыра жадаем вам і вашым родным і блізкім моцнага здароўя, светлых і радасных дзён, дабрабыту і дабра!

Хай заўсёды ясным і мірным будзе неба над нашай краінай!

Са святам! З Днём Перамогі!

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт

Міёрскі раённы Савет дэпутатаў

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт