Руководство района направило жителям района поздравление с Праздником труда

Кіраўніцтва раёна накіравала жыхарам раёна віншаванне да Дня працы.

Шаноўныя жыхары Міёрскага раёна!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з надыходзячым Святам працы!

У Год міру і стварэння гэты святочны дзень набывае асаблівае значэнне. Мірны труд – неад'емная спадчына і вечная каштоўнасць, якую беларускі народ беражліва захоўваў і перадаваў з пакалення ў пакаленне. Стварэнне і вера ў ўласныя сілы, падтрымка і разуменне, шчырасць і ініцыятыўнасць – у характары жыхароў Міёршчыны.

У гэты святочны дзень кожны з нас адчувае асаблівы гонар за родную краіну, свой удзел у поспехах роднага раёна.

Дзякуем вам, дарагія працаўнікі Міёрскага краю, за безкарыслівы труд, талент і ўменне ствараць, высокае пачуццё абавязку і любоў да роднай зямлі.

Асаблівыя словы падзякі ветэранам працы за працоўны подзвіг, які паклаў асновы нашага сённяшняга жыцця.

Дарагія землякі!

Няхай гэтае народнае свята напоўніць вашы сэрцы вясновым цяплом, усмешкамі, дабрынёй, аптымізмам, верай у сябе і тых, хто побач з вамі!

Няхай сумесная сумленная праца нясе мір і дабрабыт у кожны дом!

Моцнага ўсім здароўя, невычэрпнай энергіі і новых працоўных дасягненняў!

З Першамаем!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў

Кіраўніцтва раёна накіравала жыхарам раёна віншаванне да Дня працы. | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт