Вопросы подготовки и проведения праздничных мероприятий обсудили в Миорах

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт

У Міёрскім райвыканкаме на пасяджэнні арганізацыйнага камітэта абмеркавалі пытанні правядзення святочных мерапрыемстваў.

Па традыцыі 25 красавіка на гарадскіх могілках у Міёрах адбудзецца жалобны цырыманіял «Радаўніца».

28 красавіка ў райцэнтры пройдуць мерапрыемствы, прысвечаныя святу працы: урачысты мітынг на плошчы Леніна, ушанаванне працаўнікоў раёна, чые партрэты занесены на Дошку гонару Міёрскага раёна па выніках працы за 2022 год, святочны канцэрт.

У рамках святкавання Дня Перамогі ў раёне запланаваны шэраг мерапрыемстваў:

5 мая - лёгкаатлетычная эстафета, прысвечаная Дню Перамогі;

5 мая – велапрабег «Па месцах баявой славы»;

9 мая - у горадзе Мiёры мітынг, святочнае шэсце, канцэртная праграма;

9 мая - у горадзе Дзісна святочнае шэсце, мітынг, святочны канцэрт.

На асаблівым кантролі знаходзіцца пытанне рамонту і добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў, памятных месцаў.

Галерэя малюнкаў

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт