Найлепшых жывёлагадоўнікаў рэгіёна ўшанавалі ў Віцебску
Дэлегацыя Міёрскага раёна прыняла ўдзел у урачыстым мерапрыемстве. Па выніках працы за 2022 год адзначаны рознымі ўзнагародамі Віцебскага аблвыканкама, камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні, абласнога аб'яднання прафсаюзаў, абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК, абласнога камітэта грамадскага аб'яднання «БРСМ» лепшыя работнікі сельскагаспадарчай галіны раёна:
Кацярына Валынец - аператар па адкорме і вырошчванні маладняка буйной рагатай жывёлы УП «Цітова»;
Гелена Свірко і Гелена Муравей - аператары машыннага даення УП «Цітова»;
Аляксандр Ізаітка - тэхнік-асяменатар УП «Цітова»;
Марыя Ставінская - аператар па адкорме і вырошчванні маладняка буйной рагатай жывёлы ААТ «Туркова»;
Кацярына Чарнова – ветэрынарны ўрач ДУ «Міёрская раённая ветэрынарная станцыя».