Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
Супрацоўнікі Віцебскай мытні разам з вучнямі 5 «В» класа тамазенага кірунку ДУА «Сярэдняя школа №12 г. Віцебска імя Л.М. Філіпенкі» і супрацоўнікамі Віцебскага філіяла РУП «Белтаможсервіс» наведалі Віцебскі гарадскі музей воінаў-інтэрнацыяналістаў.
Удзельнікі азнаёміліся з экспазіцыяй музея — фатаграфіямі, лістамі, архіўнымі дакументамі і асобнымі рэчамі ветэранаў, якія прайшлі службу ў Афганістане. Афганская вайна (1979–1989) пакінула бачны след у гісторыі нашай краіны, закрануўшы лёсы больш за 30 тысяч беларусаў.
Для школьнікаў была арганізавана экскурсія, выхаваўчая гутарка пра важнаць захавання гістарычнай памяці і тэматычны квест, падрыхтаваны супрацоўнікамі музея. У завяршэнне супрацоўнікі мытні і школьнікі склалі кветкі да помніка воінам-інтэрнацыяналістам «Боль», аддаўшы даніну павагі тым, хто выканаў свой абавязак.
Паводле матэрыялаў Віцебскай мытні