Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
Тры насычаныя падзеямі фестывальныя дні падарылі канкурсантам з усяго свету мноства станоўчых эмоцый і неверагодных уражанняў.
Удзельніца заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь узорнага харэаграфічнага ансамбля «Зорька» Софія Яноўская не ўпершыню выступае на падобных фестывалях.
— Мне падабаецца працэс падрыхтоўкі нумароў. Так, гэта няпроста. Ты гадзінамі можаш не выходзіць з рэпетыцыйнай залы, паўтараць харэаграфію, вывучаць нешта новае, адпрацоўваць нумары. Але ведаеш, што ўсё гэта не дарма. Каб дасягнуць высокіх вынікаў, трэба шмат працаваць. Сёння наш калектыў стаў лаўрэатам I ступені ў намінацыі «Харэаграфія». Гэта высокая ўзнагарода для нас і пацверджанне таго, што шматгадзінныя рэпетыцыі прайшлі не дарма, — падзялілася Софія Яноўская.
9-гадовая Стэлла Каракаш'ян з Тосна стала лаўрэатам II ступені ў намінацыі «Вакал». Маладая таленавітая ўдзельніца ўпершыню прыязджала ў Віцебск і не чакала тут убачыць сапраўдную зімовую казку.
— Нягледзячы на халоднае надвор'е, я паспела пагуляць па горадзе і пазнаёміцца з яго помнікамі гісторыі і культуры. Дзіўна, што скрозь пануе атмасфера творчасці, дабра і натхнення. Упершыню прымаю ўдзел у такім маштабным фестывалі. Для мяне гэта новы досвед і магчымасць паказаць свой талент віцебскай публіцы. Рада, што стала лаўрэатам II ступені ў намінацыі «Вакал», але спыняцца на дасягнутым не збіраюся. З задавальненнем прыеду ў гэты выдатны горад наступным разам, каб зноў заваяваць такую выдатную публіку, — сказала Стэлла Каракаш'ян.
За Гран-пры VII Адкрытага фестывалю-конкурсу «АРТ-ПАРАД У ВІЦЕБСКУ» змагаліся наступныя калектывы і салісты.
Намінацыя «Харэаграфія»:
- Узорны ансамбль «Волжаночка» (Расія);
- Народны яўрэйскі нацыянальны вакальна-харэаграфічны ансамбль «ВІЦЕБСКІЯ ДЗЯВЧАТЫ» (Беларусь);
- Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь узорны харэаграфічны ансамбль «ЗОРЬКА» (Беларусь);
- Узорны самадзейны танцавальны калектыў «РАНДЕВУ» (Расія).
Намінацыя «Вакал»:
- Акерке Амалят (Казахстан);
- Раман Галубцоў (Беларусь);
- Софія Акуленок (Беларусь);
- Квартэт узорцовай шоў-групы «Тып-Топ» (Беларусь);
- Ансамбль «Селебрыціс» (Расія);
- Узорцовы вакальны ансамбль «Песенька» (Беларусь);
- Народны камерны хор (Беларусь);
- Ганна Каваль (Беларусь);
- Вікторыя Левшава (Беларусь);
- Вікторыя Андрэянава (Расія);
- Ніколь Мачэрняк (Вялікабрытанія);
- Лізавета Свірыдава (Беларусь);
- Ніколь Мачэрняк (Вялікабрытанія);
- Група «Bubbles» узорцовай эстраднай студыі «Аванці» (Беларусь);
- Эміль Біргер (Беларусь);
- Уладзімір Карпушонка (Беларусь);
- Аляксей Кавалевіч (Аляксей Кова) (Беларусь);
- Таісія Бадзяко (Беларусь).
- Багдана Сімановіч (Беларусь).
Па выніках фестывалю-канкурсу ў намінацыі «Харэаграфія» гран-пры атрымала ўзорцовы самадзейны танцавальны калектыў «Рандэву» (Расія).
— Для нас удзел у VII Адкрытым фестывалі-канкусе «АРТ-ПАРАД У ВІЦЕБСКУ» — новы досвед. Падрыхтавалі да творчага марафону пяць нумароў. За харэаграфічную пастанову «Драўляныя чалавечкі» атрымалі дыплом лаўрэата I ступені, а затым — гран-пры. Для нас гэта стала нечаканасцю. Задаволены ацэнкамі журы, шчаслівыя, што змаглі заваяваць сэрцы віцебскай публікі, падараваўшы ёй сваё творчасць, і дасягнуць такога высокага выніку. Дзякуем усім, хто падтрымліваў нас і верыў у поспех, — адзначылі Славіяна Ісупава, Іван Мяснікоў і Лізавета Шубнікава.
З вынікам у 129 балаў у намінацыі «Вакал» першае месца заняла Акерке Амалят (Казахстан).
— Не чакала, што стану ўладальніцай гран-пры такога маштабнага і папулярнага фестывалю-канкурсу. Шчаслівая, што змагла заваяваць сэрцы публікі і членаў журы. Для артыста гэта самая высокая пахвала. Дзякую ўсім арганізатарам конкурсу, тым, хто дапамагаў за лаштункамі і перажываў за мяне. Абавязкова вярнуся ў Віцебск, каб яшчэ раз выканаць душэўныя кампазіцыі для любімай публікі, — падзялілася Акерке Амалят.
Прыз глядацкіх сімпатый атрымаў узорцовы ансамбль «Валжаначка» (Расія).
Уладальнікам спецыяльнай прэміі імя Марка Фрадкіна стаў Аляксей Кавалевіч (Беларусь).