10 экземпляров обновленной Красной книги Беларуси передали экологи в фонды библиотек Витебска и Витебского района

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт

Эколагі перадалі дзесяць экзэмпляраў абноўленай Чырвонай кнігі Беларусі ў фонды абласной бібліятэкі, цэнтральных бібліятэчных сістэм Віцебска і Віцебскага раёна.

Пятае выданне Чырвонай кнігі Беларусі выйшла ў свет у снежні 2025 года. У яго ўключаны 523 віды раслін і жывёл.

Як адзначыў падчас прэзентацыі намеснік старшыні абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксей Маркоўскі, у параўнанні з чацвёртым выданнем дадалося 55 відаў раслін і жывёл, выключана – 38. Многія змянілі ахоўны статус. Напрыклад, дзесяць гадоў таму буры мядзведзь быў на мяжы знікнення і меў першую катэгорыю, цяпер жа пераведзены ў чацвёрную, якая азначае, што паменшанню колькасці папуляцыі нічога не пагражае. Таксама чацвёртая катэгорыя замест трэцяй прысвоена барсуку і зубру.

Чырвоная кніга з'яўляецца асноўным дакументам, у якім абагульнены матэрыялы пра сучасны стан рэдкіх і тых, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення, відаў раслін і жывёл, на аснове якіх праводзіцца распрацоўка навуковых і практычных мераў, накіраваных на іх ахову, аднаўленне і рацыянальнае выкарыстанне.

У чырвонакніжны спіс Віцебшчыны ўваходзіць 45 відаў жывёл і 73 – раслін. Пад аховай знаходзіцца 931 месца іх пражывання і росту.

Дырэктар абласной бібліятэкі імя У. Леніна Таццяна Адамян падзякавала за падарунак і падкрэсліла, што ў установе культуры экалагічнай тэматыцы надаецца вялікая ўвага – арганізуюцца выставы, праводзяцца розныя сустрэчы па актуальных тэмах. Таму пятае выданне Чырвонай кнігі стане добрай дапамогай у працы.

Першае выданне Чырвонай кнігі Беларусі выйшла ў 1981 годзе і ўключала 85 відаў дзікіх раслін і 80 – жывёл.

vitebsk-region.gov.by
Міёрскі раённы выканаўчы камітэт | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт