Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
Сёння як ніколі актуальная фраза «Моцныя рэгіёны — моцная краіна». Неабходная кансалідацыя намаганняў. Такую думку журналістам перад пачаткам другога пасяджэння VII Усебеларускага народнага сходу выказаў дэлегат ВНС, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Субоцін, паведамляе карэспандэнт sb.by.
Гаворачы пра чаканні ад будучага другога пасяджэння сёмага Усебеларускага народнага сходу Аляксандр Субоцін адзначыў, што галоўнай падзеяй стане Зварот Прэзідэнта Беларусі, Старшыні Усебеларускага народнага сходу Аляксандра Лукашэнкі да беларускага народа і Парламента. Другі, не менш важны момант — прыняцце праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на бліжэйшую пяцігодку:
— Хоць мы і абмеркавалі праграму развіцця на бліжэйшую пяцігодку, фармалізавалі і разгледзелі яе, пачынаючы ад працоўных калектываў, заканчваючы экспертнай супольнасцю і Урадам, важна паглядзець, як яна будзе даабмеркавана, дапрацавана і прынята. Бо ад гэтага залежыць, як будзе развівацца наша краіна, як будуць жыць нашы людзі.
Старшыня Віцебскага аблвыканкама звярнуў увагу на тое, што ў праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця вызначаны сем прыерытэтаў, якія вызначаюць вектар развіцця беларускай эканомікі па трох складніках — усябаковае развіццё асобы, павышэнне якасці і стандартаў жыцця, збалансаваны эканамічны рост і забяспячэнне экалагічнай бяспекі:
— Усе напрамкі і прыерытэты праграмы, па словах старшыні аблвыканкама, роўназначныя — ад прамысловасці і вёскі да турызму. Нічога нельга ўпусціць, інакш сістэма разваліцца. Асабліва важны моцныя рэгіёны: чым яны мацнейшыя, тым устойлівейшая ўся краіна.