Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
Адкрыццё рэнтгеналагічнага кабінета адбылося ў Віцебскім абласным клінічным кардыялагічным цэнтры. Матэрыяльна-тэхнічная база кардыялагічнага цэнтра планова ўмацоўваецца.
Толькі за 2025 год тут адкрыты другі ангіяграфічны кабінет і кабінет рэнтгенакам'ютарнай дыягностыкі.
Наяўнае ў кардыяцэнтры сучаснае дыягнастычнае абсталяванне забяспечвае аптымальныя ўмовы для якаснага абследавання і лячэння пацыентаў.
Лічбавая рэнтгенаўская сістэма на два працоўныя месцы «Юніэксперт 2 плюс» айчыннай вытворчасці набыта за кошт рэспубліканскага бюджэту. На рамонтныя работы ў рэнтгеналагічным кабінете выдзелена фінансаванне з абласнога бюджэту.
- У нас склалася такая добрая традыцыя - мы аснашчаем установы аховы здароўя Віцебшчыны новым сучасным абсталяваннем, робім больш даступную дыягнастычную базу як для спецыялістаў, так і для пацыентаў. Ведаю, што ёсць яшчэ і далейшыя планы, і гэта вельмі правільна. Рух наперад заўсёды важны, - адзначыў падчас урачыстага адкрыцця намеснік старшыні аблвыканкама В'ячаслаў Дурноў.
Новае абсталяванне прызначана для рэнтгенаграфічных даследаванняў, якія праводзяцца на лічбавых носьбітах, што дае магчымасць перадаваць інфармацыю непасрэдна лекарам-спецыялістам на іх працоўнае месца ў рэжыме анлайн.
– Абсталяванне паскорыць выкананне рэнтгенаўскіх даследаванняў, памяншае дозавую нагрузку на пацыентаў і дазволіць праводзіць большую колькасць абследаванняў за працоўную змену, – паведаміла галоўны ўрач установы Наталля Падалінская. – Рэнтгеналагічнае даследаванне чэрапа, хрыбетніка, органаў грудной клеткі, суставаў, кісті, ступні і мяккіх тканак пацыента ў становішчы сядзячы, стаючы або ляжачы – для гэтага прызначана новае абсталяванне.
Віцебскай абласной арганізацыяй Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя было выдзелена фінансаванне на абсталяванне пакоя для прыёму ежы для супрацоўнікаў рэнтгеналагічнага аддзялення. Набыты халадзільнік, мікрахвалевая печ, мяккая і кухонная мэбля.