Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
Умацаваўшы фізічна, духоўна і маральна. Больш за 300 радавых байцоў з 103-й Віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады вяртаюцца дадому. 20 кастрычніка на плошчы Перамогі для іх адбылася ўрачыстая цырымонія развітання з баевым сцягам.
«Ніхто, акрамя нас!» – гэты дэвіз «крылатай» гвардыі аб'яднаў сотні маладых хлопцаў са ўсёй Беларусі. За час службы паветранадэсантнікі авалодалі сучаснымі ўзорамі ўзбраення і тэхнікі, былі задзейнічаны ў вучэннях.
– Байцы годна прайшлі ўсе выпрабаванні, закаліліся фізічна і духоўна. Маладыя людзі былі накіраваны на ўмацаванне Дзяржаўнай мяжы Беларусі, прымагалі ўдзел у многіх трэніроўках. Сёння яны гатовы выканаць задачы любой складанасці, – адзначыў камандзір брыгады палкоўнік Уладзімір Сафонаў.
Салдаты і афіцэры склалі кветкі да Вечнага агню – сімвала стойкасці, мужнасці і самаахвярнасці абаронцаў Айчыны, якія аддалі свае жыцці дзеля свабоды і незалежнасці нашага народа.
На ўрачыстай цырымоніі развітання з баевым сцягам камандзір брыгады ўзнагародзіў найлепшых салдат граматамі і падарункамі. Асабовы склад праявіў высокую арганізаванасць, дысцыпліну і майстэрства.
Па заканчэнні мерапрыемства вайскоўцы, якія звальняюцца ў запас, аднамерна чаканячы крок, прайшлі па плошчы Перамогі пад гукі ваеннага марша, які выконваў ваенны аркестр.