«Хранители наследия»: в Витебске чествовали лучших работников культуры

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт

Менавіта так вызначаў культуру вядомы мастак і мысляр Мікалай Рэрых. Колькі яшчэ эпітэтаў і прыгожых слоў заслугоўваюць людзі, якія робяць наша жыццё ўзнёслым, духоўна напоўненым, афарбоўваюць будні яркімі радаснымі фарбамі? Перад прафесійным святам яны гучалі са сцены Віцебскага каледжа культуры і мастацтваў, дзе ўшаноўвалі лепшых работнікаў.

– Хочацца выказаць удзячнасць людзям, якія беражліва захоўваюць і памнажаюць спадчыну нашай краіны. Культура з'яўляецца асновай захавання самабытнасці народа. Віцебшчына ўнесла велізарны ўклад у сусветную культуру. Мы ганарымся вялікімі майстрамі, якія яшчэ ў эпоху Еўфрасінні Полацкай пакінулі роспісы на сценах Спаса-Праабражэнскага храма, мастакамі Юрыем Пенам, Маркам Шагалам, Казімірам Малевічам, іншымі дзеячамі мастацтва, якія прославілі нашу зямлю, – адзначыў старшыня абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дзем'янаў.

Гаворачы пра сённяшні дзень, старшыня абласнога Савета дэпутатаў падкрэсліў, што Віцебшчыну ведаюць як радзіму многіх фестываляў, у тым ліку міжнародных і рэспубліканскіх. Наш «Славянскі базар у Віцебску» стаў ужо сусветным здабыткам.

Традыцыйна ў рамках адзначэння Дня работнікаў культуры падводзяцца вынікі працы ўсіх устаноў вобласці. У гэтым годзе ўладальнікамі прэмій аблвыканкама і ганаровых званняў лепшых у сваіх галінах сталі: артыст абласной філармоніі Уладзімір Талмач, актрыса Беларускага тэатра «Лялька» Аляксандра Бурдзілоўская, педагог Віцебскай дзіцячай школы мастацтваў імя А. Багатырёва Алеся Калачова, выкладчык Чашніцкай дзіцячай школы мастацтваў Вікторыя Млявая, навуковы супрацоўнік Глыбоцкага гістарычна-этнаграфічнага музея Ігар Фёдараў, дырэктар Ушацкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Валянціна Грыневіч, загадчык Цэнтра нацыянальных культур – філіяла Цэнтра культуры «Віцебск» Дар'я Мяцяж. Лепшымі майстрамі традыцыйных рамёстваў прызнаны загадчык Полацкага цэнтра рамёстваў Святлана Болтрушэвіч і кіраўнік народнай студыі «Спадчына» Шумільскага дома рамёстваў Ольга Загвоздава. Загадчыкі Новаполацкай дзіцячай бібліятэкі імя Аляксандра Пушкіна Таццяна Варанец, і Віцебскай імя Еўдакіі Лось Анны Шашуткінай названы лепшымі ў сваіх намінацыях. А прэмію за арганізацыю платных паслуг насельніцтву атрымала дырэктар Браслаўскага раённага аб'яднання музеяў Ольга Антонажок.

Рад устаноў і работнікаў узнагароджаны падзякамі старшынь аблвыканкама і абласнога Савета дэпутатаў, адзначаны галіновым міністэрствам і абласным упраўленнем культуры.

Не забыты і ветэраны галіны, якім былі звернуты самыя цёплыя словы і прысвечаны канцэртныя нумары.

vitebsk-region.gov.by
Міёрскі раённы выканаўчы камітэт | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт