В единстве наша сила и будущее. В Медиацентре Витебской области прошла открытая онлайн-встреча, посвященная Дню народного единства

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт

У Медыяцэнтры Віцебскай вобласці адбылася адкрытая анлайн-сустрэча «У адзінстве – наша сіла і будучыня», у межах якой удзельнікі мерапрыемства падзяліліся сваімі меркаваннямі, абмеркавалі гісторыю і сэнс аднаго з самых маладых святаў суверэннай Беларусі – Дня народнага адзінства.

У якасці экспертаў выступілі старшыня Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Галена Нефёдава, начальнік інфармацыйна-аналітычнага аддзела рэдакцыі абласной газеты «Віцебскія весці» Святаслаў Міхайлаў, настаўнік гісторыі віцебскай гімназіі № 2, грамадскі дзеяч Аляксандр Дзедзінкін і настаўнік гісторыі віцебскай гімназіі № 7, лектар таварыства «Знанне», пераможца праекта «Школа маладога лектара» Віктар Ліпскі.

— З мэтай кансалідацыі грамадства, аб'яднання беларускага народа на аснове ідэй суверэнітэту і незалежнасці Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка ў 2021 годзе падпісаў указ аб святкаванні Дня народнага адзінства 17 верасня. Гэты дзень стаў актам гістарычнай справядлівасці ў дачыненні да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі яшчэ ў далёкім 1921 годзе, — падкрэсліў Аляксандр Дзедзінкін. — Я глыбока пераконаны, што 17 верасня 1939 года ўвасабляе сабой канчатковае фарміраванне беларускай нацыі, а абвяшчэнне гэтай даты Днём народнага адзінства — гэта філасофскае асэнсаванне адзінства беларускага народа. Гэтая дата павінна нагадаць нам, хто мы і адкуль. Натхняць пачуццём ганарыстасці за краіну і асэнсаваннем таго, што мы, беларусы, — адзіны народ.

vitebsk-region.gov.by

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт