В Витебске стартовал чемпионат Беларуси по прыжкам на батуте

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт

У Віцебску стартаваў чэмпіянат Беларусі па скачках на батуце. Больш за 70 спартсменаў з усёй краіны змагаюцца ў некалькіх відах праграмы.

З прывітальным словам да сабраных звярнуўся намеснік міністра спорту і турызму Беларусі Алег Андрэйчык. Ён пажадаў удзельнікам першынства высокіх спартыўных вынікаў, падкрэсліўшы, што тут сабраліся лепшыя спартсмены не толькі нашай краіны, але і свету.

– Гэта адзін са стартаў, які паўплывае на будучы чэмпіянат свету, – сказаў «ВВ» двухразовы алімпійскі чэмпіён Іван Літвіновіч. – Мы паказваем прыкладна такія ж камбінацыі, якія будзем выконваць у лістападзе ў Іспаніі.

Адной з асаблівасцей чэмпіянату Беларусі з'яўляюцца спаборніцтвы змешаных пар. Гэты адносна новы від праграмы ўведзены Міжнароднай федэрацыяй гімнастыкі для папулярызацыі скачкоў на батуце. Ён надае турнірам дадатковую глядэльнасць. Аднак у алімпійскую праграму пакуль не ўключаны.

– У спаборніцтвах змешаных пар я буду скакаць з новай напарніцай – віцябчанкай Янай Лебедзевай, – працягвае Іван Літвіновіч. – З ёй мы каля месяца трэніраваліся. Паспрабуем здзівіць журы. Вядома, хацелася б выйграць ва ўсіх відах праграмы, але пераможа наймацнейшы.

Заместнік старшыні аблвыканкама Вячаслаў Дурноў звярнуў увагу на тое, што першынства Беларусі мае важнае значэнне для ўсіх яго ўдзельнікаў:

– У Віцебскай вобласці ў скачках на батуце закладзены шматгадовыя пераможныя традыцыі, якія падтрымліваюцца высокакваліфікаванымі спецыялістамі СДЮШАР №1. Чаму важныя гэтыя спаборніцтвы? Тут побач з вопытнымі спартсменамі ўдзельнічае моладзь. У кожнага свае планы на гэты турнір. Будзем спадзявацца, што яны выканаюць свае задачы.

– Чэмпіянат Беларусі – гэта адзін з галоўных стартаў сезону, – падзялілася меркаваннем віцябчанка Анна Крывогуз. – Тут вельмі высокі ўзровень канкурэнцыі. Да гэтага чэмпіянату я гатавалася каля двух месяцаў. Буду выконваць у асноўным падвойныя салта. Разлічваю на прызавое месца.

Спаборніцтвы будуць праходзіць на працягу трох дзён. Сёння – папярэднія этапы, фіналы – у суботу.

vitebsk-region.gov.by

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт