Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
Рэспубліканскі медыцынскі прафесійны праект «Медыкус» ужо трэці год рэалізуецца на базе Наваполацкай цэнтральнай гарадской бальніцы. Гэтага лета яго ўдзельнікамі сталі студэнты медыцынскіх вышэйшых навучальных устаноў, вучні медыцынскіх каледжаў Беларусі, а таксама студэнты Кіргізка-Расійскага славянскага ўніверсітэта імя Б. Ельцына.
59 хлопцаў і дзяўчат, а гэта 9 лінейных студэнцкіх атрадаў, прыбылі ў Нафтаград, каб амаль на два месяцы стаць часткай дружнай каманды работнікаў аховы здароўя рэгіёна. Будучыя медыкі працавалі ў Наваполацкай ЦГБ і Полацкай РЦБ медсястрамі, медбратамі і санітарамі. У першую чаргу яны імкнуліся атрымаць каштоўны досвед, замацаваць практычныя навыкі, пазнаёміцца з арганізацыяй працы.
– Калектывы нашых устаноў, куды прыйшлі студатраднікі, вельмі задаволены тым, што такія адказныя і нераўнодушыя хлопцы ідуць у медыцыну. Усе без выключэння працавалі з самааддачай, дакладна выконвалі ўсе ўскладзеныя на іх абавязкі. Няхай часам ім было і няпроста, але яны са ўсім справіліся, – адзначыў намеснік галоўнага ўрача Наваполацкай ЦГБ Ігар Мужычанка.
– Для нас гэта было цалкам новым кірункам у студатрадаўскім руху. Мы рабілі першыя крокі з хваляваннем. Калі ў 2023 годзе ў Наваполацк прыехала крыху больш за 30 хлопцаў, то ў гэтым – 60. Выдатна, што да нашых беларускіх студатрадаў далучаюцца і хлопцы з іншых краін. Упэўнена, што і далей цікавасць да гэтага кірунку будзе расці, а геаграфія – пашырацца, – падкрэсліла камандзір рэспубліканскага штаба студэнцкіх атрадаў Надзея Шахаўская.
Ідэя праекта «Медыкус» нарадзілася ў прадстаўнікоў БРСМ у 2023 годзе. Будучыя медыкі, натхнёныя прыкладам хлопцаў, якія ўдзельнічалі ва Усебеларускай моладзевай будоўлі ў Астроўцы, праектах «Атлант», «Талачын», на МАЗе, МТЗ, прапанавалі арганізаваць свой – медыцынскі. Ініцыятыву падтрымалі ў міністэрствах аховы здароўя, адукацыі, уладах Наваполацка і Полацкага раёна.
Меркаванні
Дар'я Мельнічанка, камандзір рэспубліканскага медыцынскага прафесійнага праекта «Медыкус-2025»:
– Я выпускніца Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа. У гэтым годзе атрымала дыплом па спецыяльнасці «фельчар-акушэр, памочнік урача» і вырашыла правесці лета менавіта тут. Працавала медсястрой у працэдураным кабінете дзіцячай паліклінікі. Гэта бескаштоўны досвед, бо знайсці агульную мову з малюкамі каштуе дорага. Праект вельмі шмучаму навучыў і нават закаліў, таму без страху і хвалявання прыступлю да сваіх абавязкаў на першым працоўным месцы.
Віялета Ташметава, камісар студэнцкага медыцынскага атрада «Лазурит» (Кыргызская Рэспубліка):
– Я студэнтка Кіргізска-Расійскага Славянскага ўніверсітэта імя Б. Ельцына. Працавала медсястрой-працэдурнай у аддзяленні агульнай тэрапіі. Выконвала мноства розных ін'екцый, усталяванне катэтэраў, пераліванне крыві. Гэта ўнікальны досвед. Цудоўна праводзілі і свабодны час. Удзельнічалі ў конкурсах, выездах, былі на экскурсіях.
Тут цудоўна: новая культура, коларыт, ежа, людзі вельмі добразычлівыя.
Артэм Мандзік, камандзір медыцынскага атрада «Сінапс» імя Героя Савецкага Саюза Л. Кравец (Гродзенскі медыцынскі ўніверсітэт):
– Я студэнт чацвёртага курса факультэта «лячэбная справа». Тут мы атрымалі ўсё тое, чаго нам хапала ў нашым студэнцка-атрадным жыцці ў мінулыя гады: гэта і здаровая канкурэнцыя з хлопцамі, і новыя знаёмствы. Падчас праекта працаваў палатавым медбратам у кардыялагічным аддзяленні. Зразумела, не заўсёды было лёгка, трэба было адаптавацца, але гэта таго варта.
vitebsk-region.gov.by