Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
Журналісты з усёй вобласці сабраліся на I З’езд маладых спецыялістаў «МедыяСтарт».
Вiтаў хлопцаў намеснік старшыні аблвыканкама Вiчаслаў Віктаравiч Дуранаў:
«У вас зараз пачынаецца вельмі цікавы этап жыцця. Вы выбралі цікавую прафесію, непростую. Цяжкасцей будзе шмат, гладкага шляху не бывае. Але калі ты робіш справу добра, для людзей - вынік будзе».
На мерапрыемстве прысутнічала начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Марына Уладзіміраўна Новiцкая:
«Вы прыйшлі ў самую цікавую прафесію, вы павінны ведаць усё. Ад маладых журналістаў мы чакаем ваш погляд на тое, што адбываецца ў нашай краіне і ў свеце, як вы гэта бачыце».
Перед сваімі падопечнымі выступілі галоўны рэдактар абласной газеты «Витебские вести» Наталля Камлёва і галоўны рэдактар газет «Витьбичи» і «Вечерний Витебск» Дыяна Курыла. Кіраўнікі СМІ пажадалі маладым спецыялістам поспехаў у кожным пачынанні і падзяліліся ўласным першым вопытам працы.
Аб сваёй працы расказалі Сафія Барысенка і Марыя Декан, якія ўжо паспелі заявіць пра сябе ў медыяпрасторы.