Фокус внимания на учреждения образования. Вячеслав Дурнов с рабочим визитом посетил Лепельский район

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт

Заместнік старшыні абласнога выканаўчага камітэта В'ячаслаў Дурноў і начальнік упраўлення адукацыі аблвыканкама Дзмітрый Хома з працоўнай паездкай наведалі Лепельскі раён.

Прадстаўнікі абласной улады праверылі ход будаўніцтва дзіцячага садка ў новым мікрараёне па вуліцы Чуйкава. Падчас сустрэчы абмеркавалі праблемы, якія ўзнікаюць у працэсе будаўніцтва, і шляхі іх вырашэння.

Будынак сапраўды прасторны – тры паверхі на 230 месцаў. На тэрыторыі будуць размяшчацца гульнявыя пляцоўкі для груп розных узростаў – ад ясельнай да шасцігадовай, ценязабяспечвальныя навесы, а таксама гульнявыя комплексы тэматычнай накіраванасці.

Затым госці наведалі Дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж, дзе знаёміліся з ходам рамонтных работ у інтэрнаце і падрыхтоўкай да навучальнага года. Асаблівая ўвага нададзена якасці рамонту і тэрмінах яго выканання.

Таксама падчас сустрэчы абмяркоўваліся перспектывы развіцця раёна.

vitebsk-region.gov.by

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт