В Витебске чествовали лучших работников Витебского отделения Белорусской железной дороги

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт

Пакуль дзесь паміж мегаполісамі пад стук колаў у купэ і плацкарце мірна дрэмлюць пасажыры, а грузавы цягнік нясецца, каб даставіць экспартны тавар, пра бяспеку і надзейнасць перавозак самааддана клапоцяцца работнікі сталёвай магістралі. У першую нядзелю жніўня яны прымавалі віншаванні з прафесійным святам.

На поўначы рэгіёна яго сустрэлі амаль 12 тыс. чалавек, якія ці непасрэдна, ці іншым чынам звязаны з галіной, уключаючы ветэранаў аддзялення. Найлепшых прадстаўнікоў калектыву Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі ўшаноўвалі на ўрачыстым сходзе.

З віншаваннямі да работнікаў сферы паўночнага рэгіёна звярнуўся галоўны інжынер БЧ Сяргей Новадворскі. Ён назваў сталёвую магістраль асаблівым звяном, лакаматывам эканомікі краіны і падкрэсліў: чыгунка працягвае славутыя традыцыі і трымае курс на развіццё. Паляпшаецца рухомы склад (паступаюць вагоны, лакаматывы), лічбавізацыя працэсаў робіць больш камфортнай пакупку электронных білетаў для пасажыраў. Нават вымушаны перагляд лагістыкі паставак грузаў апынуўся плюсам. Так, было няпроста, але экспарт прадпрыемстваў забяспечаны, і ўмацаваліся міжнародныя сувязі з калегамі з Расіі і Казахстана, праз тэрыторыі якіх пракладзены маршруты БЧ.

– Сёння змяніліся некаторыя напрамкі. Гэта быў пэўны выклік, які мы вытрымалі з гонарам разам з нашымі калегамі – Расійскімі чыгункамі. Праз ваш напрамак праходзіць адзін з асноўных шляхоў – 9-ы транспартны карідор, па якім ідуць грузы ў найбуйнейшыя порты Паўночна-Заходняга краю Расіі, – падкрэсліў Сяргей Новадворскі, звяртаючыся да работнікаў галіны на Віцебшчыне.

Цягнікі, што рухаюцца па рэйках, штогод перавозяць мільёны людзей, бяруцца за дастаўку грузаў, якія не пад сілу аўтатранспарту. Дзень і ноч усё працуе надзейна і дакладна дзякуючы людзям, якія прысвяцілі жыццё нялёгкай справе.

– Прафесій шмат, і насамрэч ганарыцца можна кожным работнікам. У 21 структурным падраздзяленні Віцебскага аддзялення працуе больш за 7 тыс. чалавек. Наша агульная задача – забяспечыць стабільную і бяспечную перавозку пасажыраў, грузаў. Кожны супрацоўнік уносіць значны ўклад у выкананне гэтай задачы, – зазначыў начальнік Віцебскага аддзялення БЖД Аляксандр Хамчанка.

Больш за 70 чалавек на ўрачыстым сходзе атрымалі галіновыя ўзнагароды, пашанныя граматы, падзякі і каштоўныя падарункі. Сярод адзначаных перадавікоў галіны – кіроўца аўтамабіля аддзела матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Віцебскага аддзялення БЖД Васіль Лыскоўца.

– Мне падабаецца, гэта мая праца – 18 гадоў тут, – з ганарайлівасцю падзяліўся ён. – Прыемна паездзіць па Беларусі. Вось за чатыры дні ўжо 1400 км прайшоў: Брэст, Мінск… Дастаўляем запчасткі, матэрыялы, спецадзенне і іншае, па неабходнасці. Трэба адказна падыйсці, усё пералічыць, праверыць, каб усё было ў цэласці і захаванасці.

Яшчэ некалькі гадоў таму для Наталлі Шнер праца ў гэтай галіне была марай. Дзяўчына сама сабе даказала: немагчымага не бывае. Ужо шосты год Дзень чыгуначніка і ў яе каляндары адзначаны чырвоным.

– Завсёды з асаблівым захапленнем праходзіла міма будынка Віцебскага аддзялення, будынка вакзала. Для мяне гэта было чымсьці недаступным. Стук колаў – такая рамантыка. Сёння мяне перапоўнівае пачуццё ганарлівасці. Вялікае шчасце быць часткай такой вялізнай, моцнай, магутнай арганізацыі, – адзначыла вядучы архівіст аддзела арганізацыйнага забеспячэння аддзялення. – З аднаго боку, мая праца сціплая, з дакументамі. З другога боку, мы захоўваем гісторыю чыгункі, каб было што перадаць дзецям і ўнукам. Да нас зараз прыходзіць шмат людзей за асабістымі справамі сваіх родных для таго, каб даведацца, як працавалі іх прабудні, прадзеды, як працавала чыгунка ў канцы XIX стагоддзя.

У працоўным шляху Галіны Мазго – выключна сталёвая магістраль, усе 38 гадоў. У мінулым тэхнік і тэлефаністка, ужо 12 гадоў з'яўляецца ветэранам аддзялення. Аб яе заслугах на чыгунцы памятаюць. Пенсіянерка з ахвотай прымае запрашэнні да ўдзелу як у афіцыйных, так і ў творчых праектах – выставах тэматычных кветкавых кампазіцый, прымеркаваных да свята. З цеплынёй успамінае, як утварыўся сямейны калектыў, калі яе муж працаваў дыспетчарам паезда.

– Праца нялёгкая. Мае свае асаблівасці, нюансы, работа зменная, – сказала Галіна Мазго. – Муж таксама адпрацаваў 38 гадоў. Сын у нас ваенны, а мы з мужам чыгуначнікі. Калі пайшлі на пенсію, ацанілі працу чыгункі не толькі знутры, але і звонку. Вельмі зручна! Дызэльныя цягнікі ходзяць часта, спыначныя пункты прадуманыя, камфортныя, льготы для пенсіянераў з 1 мая па кастрычнік.

Дзякуючы ветэранам захаваліся традыцыі сталёвай магістралі, якія сёння развіваюць новыя пакаленні чыгуначнікаў. Сярод іх ёсць і патомственныя спецыялісты. У Віцебскім аддзяленні працуюць працоўныя дынастыі, агульны стаж якіх перавышае чатыры сотні гадоў.

– Чыгунка захоўвае свой імідж надзейнага, вернага і адказнага партнёра для любых адпраўшчыкаў грузаў. Пасажыры давяраюць нам і актыўна карыстаюцца ўсімі відамі чыгуначнага транспарту, – канстатаваў Сяргей Новадворскі.

Сталёвая магістраль будзе і далей развівацца і мадэрнізавацца. Амбіцыйныя задачы дапамогуць зрабіць падарожжы пасажыраў яшчэ больш камфортнымі, а ўдасканаленыя алгарытмы таварных перавозак – павялічыць грузавы паток, адкрываючы сабе новыя гарызонты.

vitebsk-region.gov.by

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт