В Глубоком стартовал «Вишнёвый фестиваль»

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт

«Вішнёвы фестываль» зноў ператварыў Глыбокае ў чароўны горад, напоўнены смакам спелай і сочнай ягады. Каралева «Вішнёвай сталіцы» аб'яднала казку і рэальнасць у адзінае дзеянне, напоўніўшы свята рознымі канкурсамі, канцэртамі, сустрэчамі. Фестываль спадабаўся беларусам, знайшоў сяброў за межамі краіны. У Глыбокае прыбылі дэлегацыі і творчыя калектывы з Тамбоўскай і Смаленскай абласцей Расійскай Федэрацыі, Грузіі, Латвіі, Арменіі, Індыі, Карэі, Японіі.

Жыццё паказала, што аднаго дня для такой падзеі мала. Таму ў гэтым годзе яго пачалі напярэдадні выхадных. Старт даў моладзевы форум, у якім удзел прынялі прадстаўнікі маладога пакалення васьмі раёнаў вобласці. І першая тэма для абмеркавання – «Значэнне фестывальнага руху ў прасоўванні брэндаў, наладжванні партнёрскіх адносін і захаванні культурных традыцый».

Моладзь засадзіла вішнёвы сад на тэрыторыі рэзідэнцыі Вішнёвай Каралевы, стала першай наведвальніцай выстаўкі «Традыцыі і культура Японіі», разгорнутай у выставачнай зале гісторыка-этнаграфічнага музея. Сама ж «Вішнёвая каралева» прымаўла госцяў у сваёй рэзідэнцыі, дзе адказвала на пытанні дапытлівых госцяў пра гісторыю фестывалю, яго традыцыі, чым будзе здзіўляць на гэты раз, прапанавала пазнаёміцца з творчасцю мясцовых майстроў на выстаўцы, разгорнутай у яе сядзібе. Самі ж майстры, і не толькі глыбоцкія, якія займаюцца пляценнем з лозы, у гэты час сабраліся на плэнэр.

Дзеці забаўляюцца на шматлікіх атракцыёнах, моладзь з задавальненнем удзельнічае ў квесте, гуляе ў пляжны валейбол. А вечаром на цэнтральнай плошчы горада сабяруцца аматары этна-вечарынкі, якая плаўна перайдзе ў хіт-парад-дыска і файер-шоу.

Заўтра фестываль заграе новымі фарбамі, арганізатары свята абяцаюць, што кожны ўдзельнік знойдзе сабе занятак або забаўку па душы.

vitebsk-region.gov.by