Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
«Марш Перамогі», які стартаваў у канцы чэрвеня з Масквы, прыняла Віцебшчына.
Арганізатарамі мерапрыемства выступілі РОО «Патрыёты Беларусі» і Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі пры падтрымцы рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання «Прэзідэнцкі спартыўны клуб». Мерапрыемства, прымеркаванае да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, накіравана на захаванне гістарычнай памяці, выхаванне патрыятызму і ўмацаванне адзінства народаў Беларусі і Расіі. Дэлегатыя з Расійскай Федэрацыі прыбыла на мемарыяльны комплекс «Рылкі» Дуброўскага раёна. Тут да яе далучыліся беларускія патрыёты. У месцы, дзе ўвекавечана памяць больш за 10 тысяч чырвонаармейцаў, прайшоў урачысты мітынг.
– Міжнародны «Марш Перамогі» стартаваў 28 чэрвеня з Масквы, адкуль пешым маршам прайшло каля 50 км 2 тыс. чалавек. Маршрут пралягаў праз розныя лакацыі Расійскай Федэрацыі. Да нас далучалася вялікая колькасць людзей. Дыйшоўшы сёння да Рэспублікі Беларусь, перайшоўшы мяжу, мы ўстанавілі рэкорд Расійскай Федэрацыі як самай доўгай пешай эстафеты ў гісторыі, – расказаў журналістам выканаўчы дырэктар міжрэгіянальнага грамадскага руху «Кузня здароўя» Анатоль Абаліхін.
Наступная кропка на Віцебшчыне – Брацкая магіла воінаў, якія вызвалялі Талачынскі раён у г.п. Каханава.
Фінішуе «Марш Перамогі» ў Брэсцкай крэпасці. Сюды ўдзельнікі маштабнай акцыі нясуць флягу з вадой.
– На старты ў Маскве яе перадаў ветэран вайны, Герой Расійскай Федэрацыі. У часы вайны і сёння вада з'яўляецца сімвалам жыцця. Гэтая фляга з вадой прайшла разам з намі праз усю Расію і таксама пройдзе праз усю Беларусь. На мемарыяльным комплексе вадой з яе будзе амыты помнік на алеі Герояў у Брэсцкай крэпасці, – адзначыў Анатоль Абаліхін.
Беларускія ўдзельнікі «Марша Перамогі» таксама панясуть флягу з вадой, набранай са святой крыніцы ў Дуброўскім раёне, да легендарнага Брэста. Суправаджаць калону лёгкаатлетаў будзе «Беларусьмобіль».