Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
Які беларускі горад можа спаборнічаць па гучнасці нават са сталіцай? Папулярныя беларускія блогеры і тысячы гледачоў канцэрта «Зоркі TikTok» аднагалосна вырашылі – фестывальны Віцебск. Прычым праверылі гэта на практыцы, арганізаваўшы тэст-драйў новай пляцоўкі «Славянскага базару».
Масштабнае шоў адбылося ў шасцітысячным зале Віцебскага спарткомплексу, дзе аб'ядналіся папулярныя блогеры, топавыя выканаўцы і таленавітыя дзіцячыя калектывы. На сцэну да малых фанатаў выйшлі Влад Кобякоў, BETSY, Дим Димыч, Улька Пулька, Анджилиша, Наста Краўчанка, Іван Здонюк, Стасья Корсак, Ліза Верцінская, Лера Бернатовіч, Арцём Скароль і іншыя зоркі.
8-гадовая Ксюша захапляецца творчасцю папулярнага тыктокера Дим Димыча.
Мама дзяўчынкі вырашыла зрабіць ёй прыемнае і як толькі даведалася, што ў Віцебск прыязджаюць куміры дачкі, адразу купіла білеты на канцэрт для яе і ўсёй сям'і.
– Я чакала веселля і танцаў пад музыку з майго плэйліста. Ніколі не бачыла блогераў у жывую, яны аказаліся вельмі мілымі і добрымі, – расказала Ксюша. Мечтай дзяўчынкі было пачуць знакаміты трэк пра любоў да Радзімы «Гармоніка» ў выкананні любімых беларускіх тыктокераў. Трымаем у курсе: мара дзяўчынкі здзейснілася!
Галіна дакладна ведае, як быць найлепшай мамай для сваіх дзяцей. Разам з дачкой і сынам жанчына з задавальненнем танцавала пад моладзевыя хіты і падпявала беларускаму блогеру Владу Кобякову.
– Мы нават не заўважылі, як прайшлі тры гадзіны. Калі музыку выконваюць ад душы, узрост не мае значэння, думаю, менавіта таму многія бацькі не змаглі заставацца на месцы. На новай пляцоўцы не проста захавалі атмасферу фестывалю, а надалі яму новае гучанне, – падзялілася сваімі першымі ўражаннямі жанчына.
«Гармоніка», «Sigma Boy», «Пушка», «Каралева мімікі», «Не нараджайся прыгожай» і іншыя трэкі запалілі пляцоўку, даказаўшы, што новая канцэртная лакацыя не проста ўпісваецца ў фармат фестывалю, але перадае галоўнае – дух «Славянскага базару».