Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
Сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёнаў з колькасцю насельніцтва больш за 80 тысяч чалавек і абласнога цэнтра абмяркоўваецца на адкрытым пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама.
– Гэта вельмі важныя раёны, якія фарміруюць паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця нашай вобласці, – адзначыў, адкрываючы пасяджэнне, старшыня аблвыканкама Аляксандр Субботын. – Таму сёння, маючы статыстычныя дадзеныя па стане на пэўны час, а таксама ацэнку Міністэрства эканомікі, мы асобна разглядаем як станоўчыя, так і адмоўныя аспекты, звязаныя з выкананнем задач па паскораным сацыяльна-эканамічным развіцці гэтых рэгіёнаў.
Удзельнікі пасяджэння, якое праходзіць у рэжыме відэаканферэнцсувязі, заслухоўваюць даклады старшынь Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта Ігара Бурмістрава, Аршанскага раённага выканаўчага камітэта Ігара Мароза, Полацкага раённага выканаўчага камітэта Васіля Шылава і кіраўнікоў адміністрацый абласнога цэнтра.