Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
7 залатых, 11 срэбраных і 6 бронзавых медалёў заваявала каманда Віцебскай вобласці на заключным этапе VI Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства ProfSkills Belarus – 2025. Маладыя ўдзельнікі з паўночнага рэгіёна краіны апярэдзілі ўсе вобласці па колькасці ўзнагарод, саступіўшы толькі Мінску.
У урыўчыстай абстаноўцы старшыня аблвыканка Аляксандр Субботін уручыў узнагароды прызёрам і пераможцам, шчыра падзякаваўшы іх за дасягненні.
– Вашы поспехі кажуць усёй краіне пра тое, што вы лепшыя ў сваіх кампетэнцыях. Вы фарміруеце славу Віцебшчыны, – сказаў ён, падкрэсліўшы, што за кожным поспехам стаіць не толькі труд удзельнікаў, але і клопат тых, хто іх навучаў і падтрымліваў. – Дзякуй педагогам, майстрам вытворчага навучання і кіраўнікам, якія забяспечваюць функцыянаванне гэтай сістэмы і спрыяюць такім выдатным вынікам.
Начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканка Дзмітрый Хома таксама адзначыў значнасць конкурсу, які праводзіцца па міжнародных стандартах.
– Пераоцаніць яго складана, бо ён стаў важным этапам у развіцці прафесійнай адукацыі, – падкрэсліў кіраўнік ведамства.
Дзмітрый Хома нагадаў, што яшчэ 10 гадоў таму ніхто не мог здагадацца, што сучасны спецыяліст павінен валодаць некалькімі кампетэнцыямі.
– Сёння мы ганарымся тым прагрэсам, якога дасягнулі за гэты час, – дадаў ён. – Работа, праведзеная аблвыканкам і галоўным упраўленнем па адукацыі, уключаючы аптымізацыю ўстаноў і развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы, прынесла свае плёны. Нашы вучні паказалі выдатныя вынікі, і бягучы год стаў рэкордным па колькасці дыпломаў, што сведчыць пра высокі ўзровень падрыхтоўкі спецыялістаў.
У завяршэнне мерапрыемства дырэктарам каледжаў уручылі падзячныя пісьмы ад аблвыканка за іх нязменны ўклад у падрыхтоўку вучняў, паколькі ў дасягненні такіх высокіх вынікаў важная праца ў камандзе.
Выпускніца Полацкага каледжа ВДУ імя П. Машэрава Ульяна Войцехавіч:
– Я прадстаўляла каледж у кампетэнцыі «Музычная адукацыя». Мы, як будучыя настаўнікі, на конкурсе прафесійнага майстэрства паказалі фрагмент урока музыкі, рытмічную імпр
Уражанні ад конкурсу засталіся незабыўнымі: цікава, прыгожа і натхняльна. Я атрымала каштоўны досвед, які, безумоўна, спатрэбіцца мне ў будучыні. З нетэрпеннем чакаю пачатку сваёй кар'еры настаўніка музыкі ў СШ № 42 Віцебска імя Д. Райцава, дзе, спадзяюся, перадам сваю любоў да музыкі маладому пакаленню.
Выпускнік Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага каледжа Станіслаў Місюра:
– У мяне ўжо быў досвед удзелу ў конкурсе прафмайстэрства, таму ў гэты раз адчуваў сябе значна больш упэўнена. Менш хвалювання, больш канкрэтыкі – на пляцоўцы змог праявіць смеласць і не адчуваў страху.
Я ўдзельнічаў у кампетэнцыі «Сталярная справа». Заданне заключалася ў стварэнні стульчыка са спінкай. Самым складаным было зрабіць выгіб спінкi. Гэта сапраўды няпроста – трэба дакладна нанесці разметку і трапіць у патрэбныя памеры, каб не было зазораў, – расказаў юнак.
Высокі вынік стаў магчымым дзякуючы любові да сваёй справы: праца з дрэвам – маё хобі. Я атрымліваю велізарнае задавальненне, калі чарцяжы ператвараюцца ў гатовыя вырабы. Гэта сапраўды крута!
Планую працягнуць адукацыю ў ВГТУ, каб падвоіць свае веды і навыкі, і з нетэрпеннем чакаю новых магчымасцей для самавыяўлення ў любімай прафесіі.