Витебский облисполком, союз нанимателей и профсоюзы заключили трехстороннее соглашение

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт

Трастаронняе пагадненне паміж Віцебскім аблвыканкамам, абласным саюзам наймальнікаў і абласным аб'яднаннем прафсаюзаў, падпісанае на 2025–2027 гады, стане стымулам развіцця эканомікі рэгіёна і гарантай сацыяльнай абароны грамадзян.

– Гэты дакумент важны, актуальны і ў поўнай меры адлюстроўвае мэты абвешчанай у Беларусі пяцігодкі якасці. Якасць – шырокае паняцце, якое ўключае работу прадпрыемстваў, падрыхтоўку кадраў, сацыяльныя гарантыі і іншыя аспекты. І усё гэта накіравана на паляпшэнне якасці жыцця чалавека. Менавіта гэта мы паклалі ў аснову трастаронняга пагаднення. Калі ўсе будуць яго выконваць, то зможам дасягнуць якаснага развіцця нашага рэгіёна, – падкрэсліла намеснік старшыні аблвыканкама Анжэліка Нікіціна.

Папярэдняе пагадненне завершана. Часы, як адзначыла Анжэліка Нікіціна, былі няпростымі, і кавіднымі, і санкцыйнымі, тым не менш эканоміка Віцебшчыны развіваецца дынамічна, укладваюцца інвестыцыі, павялічваюцца аб'ёмы выпуску прадукцыі, тавараабароту, даходы людзей вышэй за запланаваныя. Гэта сведчыць пра тое, што партнёрскія дамоўленасці спрацавалі. Новыя таксама перш за ўсё накіраваны на абарону інтарэсаў грамадзян, павышэнне заробкаў, садзеянне занятасці, выкананне сацыяльных гарантый, што сёння вельмі важна для кожнага работніка. А гэта непасрэдна звязана з павышэннем прадукцыйнасці працы і ў выніку – з сацыяльна-эканамічным развіццём рэгіёна і краіны.

На сённяшні дзень ахоп такімі пагадненнямі складае 95 %, або больш за 3,5 тыс. арганізацый як рэальнага, так і сацыяльнага сектараў. Яны, па словах Анжэлікі Нікіцінай, з'яўляюцца настольнай кнігай для сумесных дзеянняў у частцы дотрымлівання правоў і гарантый работнікаў. Новы дакумент дапоўнены актуальнымі нормамі, у прыватнасці, яны тычацца падрыхтоўкі кадраў, замацавання маладых спецыялістаў, сацыяльных гарантый працуючым пенсіянерам і іншага.

На важнасць закладзеных у пагадненні гарантый работнікам звярнуў увагу старшыня абласнога аб'яднання прафсаюзаў Юрый Дзеркач.

– Асноўная мэта дакумента – забяспечыць сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёна і сацыяльную абарону працоўных калектываў, кожнага грамадзяніна. У ім захаваны важныя складовыя. Гэта заработная плата ў бюджэтнай сферы – 80 % ад сярэдняй заработнай платы па краіне, 40 % – у пенсійным забеспячэнні, занятасць, прававая адукацыя, імкненне да нулявога траўматызму, падрыхтоўка спецыялістаў запатрабаваных рабочых спецыяльнасцей. Прафсаюзы, работадўцы і ўлада вельмі зацікаўлены ў сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёна, што непасрэдна звязана з павышэннем дабрабыту жыхароў. Важна, каб працоўныя калектывы былі арыентаваныя на вынік сваёй працы. Бо ад працы эканомікі залежыць узровень жыцця, – растлумачыў Юрый Дзеркач.

Старшыня абласнога саюза работадўцоў Васіль Чэкан адзначыў, што ўсе кіраўнікі прадпрыемстваў падтрымалі дадзенае пагадненне.

– Ён неабходны для таго, каб эканоміка вобласці развівалася, а ад гэтага залежыць дабрабыт кожнага жыхара. Гэты дакумент не догма. Калі спатрэбіцца, можна будзе ўнесці некаторыя змены, – падкрэсліў Васіль Чэкан.

vitebsk-region.gov.by
Міёрскі раённы выканаўчы камітэт | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт