Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
Анжэліка Нікіціна, намеснік старшыні аблвыканкама:
– Уступная кампанія праходзіць спакойна, на высокім узроўні, кожны абітурыент ведае яе правілы. Прыёмная камісія працуе згуртавана. І, натуральна, важна, каб для ўсіх дзяцей былі роўныя ўмовы, каб не было парушэнняў ні з боку выкладчыкаў, ні з боку ўступнікаў. А мы са свайго боку будзем сачыць за тым, каб усё гэта праходзіла на годным узроўні, каб ніхто не застаўся ў крыўдзе. Хлопцы і дзяўчаты, канечне, хвалююцца. Але, думаю, ва ўсіх усё будзе добра, і кожны знойдзе сваё месца ў жыцці. Усё, што робіцца па арганізацыі ўступной кампаніі з боку дзяржавы, робіцца дзеля нашага будучыні.