Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
У Віцебску ўпершыню праходзіць абласны форум моладзевых СМІ «Медыятрыумф». У фойе абласнага палаца дзяцей і моладзі юнакі і дзяўчаты прэзентавалі моладзевыя медыяпраекты.

На гэты момант яны сталі ўдзельнікамі дыялагавой пляцоўкі «Моладзевыя СМІ ў сучаснай медыйнай прасторы Беларусі».





На ёй выступаюць эксперты ў сферы СМІ, адукацыі, супрацоўнікі культуры, а таксама прадстаўнікі ідэалагічнага блока рэгіёна.
Форум з'яўляецца сумесным праектам абласной газеты «Віцебскія весці» з ВОДДіМ, галоўнымі ўпраўленнямі ідэалагічнай работы і па справах моладзі і па адукацыі аблвыканкама, абласной арганізацыйнай структурай АА «Беларускі саюз журналістаў».



Таксама ў межах мерапрыемства адбудзецца цырымонія ўзнагароджання каля 100 юнакоў і дзяўчат.


