В преддверии Дня Победы в Витебске открылась фотовыставка «Дорогами памяти. Санкт-Петербург – Витебск»

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт

Перад Днём Перамогі ў абласным цэнтры ў канцэртнай зале «Віцебск» адкрылася фатаграфічная выстава «Дарогамі памяці. Санкт-Пецярбург – Віцебск», якая арганізавана ў межах праекта «Незабытыя».

У цэнтры экспазіцыі — працы ураджэнкі Віцебска Валянціны Кабачэўскай, якая цяпер пражывае ў Санкт-Пецярбургу. Па дарозе на Радзіму яна спынялася каля помнікаў, заезджала ў населеныя пункты, дзе знаходзяцца ваенныя пахаванні. Так нарадзілася ідэя выставы — паказаць святыя месцы на дарозе памяці.

– На фатаграфіях адлюстраваны не знакавыя, многім вядомыя мемарыялы, а магілы, помнікі, якія ўстаноўлены ўдалечыні ад людных месцаў, вялікіх магістралей. Усе яны дагледжаныя. Бачна, што ў маленькім мястэчку людзі памятаюць пра вялікі подзвіг савецкіх воінаў, якія аддалі жыцці за нашу свабоду і мірнае неба, – адзначыў член Савета Рэспублікі, генеральны дырэктар Цэнтра культуры «Віцебск» Глеб Лапіцкі.

У экспазіцыю таксама ўвайшлі фатаграфіі жыхароў Віцебска, якія прынеслі здымкі салдацкіх пахаванняў, зробленыя падчас наведвання родных і выездаў на прыроду ў розныя куточки Віцебшчыны. Да таго ж, падчас работы выставы (па 15 мая) яе можна папаўняць новымі сведчаннямі на «Дарозе памяці».

– Акцыя «Незабытыя» аб'ядноўвае людзей. У дзень адкрыцця экспазіцыі на выставе было шмат маладых людзей. Упэўнены, што і ў наступныя дні сюды будзе прыходзіць моладзь, якая годна нясе эстафету памяці, – падкрэсліў Глеб Лапіцкі.

vitebsk-region.gov.by

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт