Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
Фіналісты Віцебскага гарадскога конкурсу «Сцэнічныя чытанні „Школьны тэатр“, які адбудзецца 21–22 красавіка, прадставяць 10 пастановак на беларускай мове і паводле твораў айчынных аўтараў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа (НАДТ).
Урачыстае адкрыццё фіналу конкурсу адбудзецца 21 красавіка ў тэатры. На працягу дня калектывы з школ, гімназій, устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Віцебска будуць паказваць свае спектаклі.
Маладыя артысты ў узросце ад 10 да 18 гадоў прэзентуюць журы пастаноўкі паводле твораў класікаў — Янкі Купалы, Аляксея Дударава, Яна Баршчэўскага, Уладзіміра Караткевіча, сучасных беларускіх пісьменнікаў, а таксама аўтарскія спектаклі, падрыхтаваныя кіраўнікамі тэатральных гурткоў. «Конкурс пройдзе ў 28-ы раз. Ужо стала традыцыяй прадстаўляць на сцэне пастаноўкі на адной з нашых нацыянальных моў. Такім чынам мы папулярызуюм і беларускую мову, і айчынную літаратуру, прылучаем моладзь да багатай культурнай спадчыны краіны. На адборачных турах, якія прайшлі ў школах горада, члены журы не проста адбіралі лепшыя школьныя спектаклі, але і давалі хлопцам і дзяўчатам карысныя парады, як удасканаліць іх пастаноўкі, над чым можна яшчэ працаваць і як трымацца на сцэне», — распавялі ў НАДТ, які восенню 2026 года сустрэне свой 100-ы тэатральны сезон.
Разам з кіраўнікамі сваіх гурткоў хлопчыкі і дзяўчынкі падрыхтавалі касцюмы, дэкарацыі, падбіралі музычнае суправаджэнне. На фінальным этапе ў розных намінацыях адзначыць не толькі лепшых артыстаў і пастаноўшчыка, але і поўнасць раскрыцця грамадзянска-патрыятычных, моладзевых тэм, назавуць лепшага дэбютанта.
Наступным днём, 22 красавіка, удзельнікі конкурсу змогуць наведаць спектакль «Жаніцьба Бальзамінава» вучэбнага тэатра Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Пасля гэтага арганізатары творчага спаборніцтва ўручаць пераможцам заслужаныя ўзнагароды.