Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
Апошнія навіны з культурных палёў XXXIV Міжнароднага фестываля мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» паведаміў генеральны дырэктар Цэнтра культуры «Віцебск», дырэктар форуму Глеб Лапіцкі на сустрэчы са СМІ ў Медыяцэнтры Віцебскай вобласці.
Нягледзячы на тое, што прадажа білетаў у гэтым годзе пачалася больш чым на месяц пазней, працэнт выкупленых і забранаваных вышэй, чым на гэтую дату ў мінулым годзе. А на некаторыя праекты ўжо няма свабодных месцаў. Традыцыйна ў іх ліку канцэрт-адкрыццё фестывалю, «Залаты хіт» і нечакана – першы дзень конкурсу выканаўцаў эстраднай песні.
– Мы крыху змянілі канцэпцыю дарослага конкурсу, спачатку будзе выконвацца сусветны хіт, а потым – славянскі. Гэта больш лагічна, каб на закрыцці фестывалю, якое сумешчана з другім конкурсным днём, гучалі песні славянскіх краін, – адзначыў Глеб Лапіцкі.
Істотна зменіцца падыход і да дзіцячага конкурсу. У першы дзень юныя вакалісты спяваюць песні з папулярных мультфільмаў і анімацыйных фільмаў, у другі – кампазіцыю на славянскай мове.
Сквознай тэмай «Славянскага базару – 2025» стане 80-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Яна будзе абазначана ва многіх праектах форуму.
– Захаванне памяці заўсёды было важна, а сёння – удвая. Трэба паказваць і казаць людзям праўду пра Вялікую Айчынную вайну, пра Перамогу савецкага народа, у тым ліку выкарыстоўваючы такія маштабныя праекты, як міжнародны фестываль мастацтваў, якім надаюць увагу розныя краіны, – падкрэсліў Глеб Лапіцкі.
На бягучым фестывалі з'явяцца дзве новыя канцэртныя пляцоўкі: эксперыментальная – у музычным каледжы імя І. Соллерцінскага і зорная – на Віцебскім цэнтральным спартыўным комплексе, дзе выступіць Стас Міхайлаў, а таксама пройдуць зборныя канцэрты «Зоркі ТыкТока», «Рытмы лета», «Танцпляцоўка з „Душаўным радыё“» ў фармаце дзявочніка. Дырэкция форуму падрыхтавала сюрпрыз для гледачоў – магчымасць зрабіць фота са сваім куцірам. Дэталі будуць апублікаваны на сайце і ў сацыяльных сетках «Славянскага базару».
На форуме мастацтва годнае месца займуць класічная музыка, джыз, рок і сучасная эстрада. Глеб Лапіцкі назваў топ-3 праграм, якія ён параіць не прапусціць.
– Каб зразумець, што такое «Славянскі базар», трэба, па-першае, наведаць канцэрт у Лятнім амфітэатры, па-другое, – пабываць у філармоніі ці ў тэатры, або пагуляць па вуліцах фестывальнага горада і, па-трэцяе, – рады цікавасці зайсці на пляцоўку Цэнтральнага спартыўнага комплексу, – выказаў сваё меркаванне дырэктар форума.