Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
Абласны план мерапрыемстваў Года добраўпарадкавання ўключае шматлікія працоўныя акцыі і дэсанты, накіраваныя на добраўпарадкаванне мемарыялаў, памятных і знакавых месцаў, азеляненне тэрыторый населеных пунктаў. Працягнецца рамонт і будаўніцтва вулічна-дарожнай сеткі, стаянак і парковак, спартыўных і дзіцячых гульнявых пляцовак. Важнымі напрамкамі з'яўляюцца забеспячэнне працы сістэм водазабеспячэння, прыцягненне да гаспадарчага абароту не выкарыстоўваемых зямельных участкаў, навядзенне парадку на вытворчых аб'ектах. Пачатыя і запланаваныя справы абмеркавалі на прэс-канферэнцыі «Добраўпарадкаванне з акцэнтам на якасць» у Медыяцэнтры Віцебскай вобласці.
Добраўпарадкаванне – агульная справа, да якой павінны далучыцца ўсе. Толькі разам мы здолеем стварыць і захаваць вакол сябе камфортнае, зручнае і прыгожае асяроддзе пражывання.
СКАЗАНА:
Праходзячы зараз на Віцебшчыне месячнік добраўпарадкавання завяршыцца рэспубліканскім суботнікам. Збіраныя сродкі будуць пералічаны на будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі.
Урачыстае адкрыццё плошчы Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба ў абласным цэнтры адбудзецца ў межах святкавання Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.
У сувязі з вылучэннем Аршы на прысваенне ганаровага звання СНД «Горад працоўнай славы. 1941–1945 гг.» будуць упарадкаваны сквер і стэла «Арша – горад працоўнай славы».
Разлічаны да снежня
– Зацверджаны план-графік па ўпарадкаванні знакавых аб'ектаў у вобласці – не менш за адзін штомесяц, – паведаміў намеснік старшыні аблвыканкама Дзмітрый Петруша. – Ён разлічаны да снежня. Мерпрыемствы накіраваны на азеляненне тэрыторый, развіццё паркаў і сквераў, упарадкаванне памятных месцаў, рэкрэацыйных зон – эка сцежак, крыніц.
Так, вясной закладуць сквер у гонар 80-годдзя Вялікай Перамогі ў Чашніках, парк з Алеяй Памяці на Кургане Славы ў Глыбоцкім раёне. Высадзяць сотні дрэў на мемарыяльным комплексе «Пяты палк» у Віцебску, а ў чэрвені тут адкрыюць знак у памяць пра ахвяраў генацыду беларускага народа. У маі ўсталяваюць помнік на ваенным пахаванні ў в. Паўле Ушацкага раёна…
Гэта базавы план, які ў ходзе рэалізацыі можа быць дапоўнены іншымі мерапрыемствамі.
Віцебшчына не абмежуецца вясновым рэспубліканскім суботнікам. На працягу года іх будуць арганізоўваць на ўсіх узроўнях, ад абласнога да раённых і гарадскіх.
Запрашаюць да ўзаемадзеяння
– Плануем правесці рамонт 1,3 млн кв. м дарог, што амаль на 30 % перавышае фактычны паказчык 2023 года, – начальнік галоўнага ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі аблвыканкама Юрый Дядзёла нагадаў задачы па вулічна-дарожнай сетцы населеных пунктаў. – Заменім 13,7 тыс. святдыёдных ліхтароў. Гэта дае эканомію на 50–60 % па энергазберажэнні і забяспечвае лепшае асвятленне.
У рэгіёне плануюць пабудаваць 11 новых станцый абжалезівання, 195 міні-станцый, а таксама абсталяваць 25 і адрамантаваць больш за 280 дзіцячых спартыўных і гульнявых пляцовак.
Шматлікія жыхары шматкватэрнага жыллёвага фонду не супраць удзелу ў прывядзенні парадку на тэрыторыях сваіх дамоў. Камунальныя службы гатовы ісці ім насустрач, прадстаўляць рабочы інвентар, глебу, транспарт, пасадкавы матэрыял. Для арганізацыі ўзаемадзеяння ініцыятары могуць звяртацца ў свае ЖЭКі.
Эколагі на варце
– Планы на Год дагляду і ўпарадкавання тэрыторый у паўночным рэгіёне грандыёзныя: запланавана высадзіць 30 тыс. дрэў, 28 тыс. кустоў, 3,5 млн штук рассадy кветак, – падкрэсліла намеснік старшыні камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Анна Галузо. – У працу актыўна ўключыліся ўсе раёны. Адбудзецца Адзін дзень азелянення. Настаў час абнавіць дрэвы, пасаджаныя ў дварах прадстаўнікамі ваеннага і пасляваеннага пакаленняў.
Стварэнне спрыяльнага асяроддзя жыцця – гэта не толькі высадка зелянінных насаджэнняў. Яно прадугледжвае правядзенне ахоўных акцый, у тым ліку з удзелам грамадскіх экалагічных актывістаў: «Зробім», «Чысты лес», «Чысты вадаём».
Узмацняем работу па недапушчэнні ўтварэння і ліквідацыі несанкцыянаваных звалек, спальванні сухай расліннасці, захаванні рэжимаў ажыццяўлення гаспадарчай дзейнасці ў вадаахоўных зонах і прыбярэжных палосах.
Па прапановах грамадзян
– Самая важная і каштоўная ў праектах грамадзянскіх ініцыятыв – гэта тое, што іх аўтарамі і рэалізатарамі з'яўляюцца самі людзі, – адзначыла дырэктар выканаўчага дырэктарата абласной Асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў Кацярына Лазоўская. – Усе яны маюць грамадскую значнасць, 90 % звязаны з даглядам і ўпарадкаваннем тэрыторый.
У 2024 годзе на разгляд асацыяцыі падалі 23 праекты, 16 прызналі найлепшымі, іх ужо рэалізавалі на месцах. У 2025-м прадставілі 64 праекты, 15 з іх атрымаюць фінансаванне ў суме каля 400 тыс. рублёў для ўвасаблення ў жыццё. Якія менавіта – стане вядома ў бліжэйшыя дні.
Адрасы пераўтварэнняў
– У раёне прынялі рашэнне пра замацаванне арганізацый за землямі агульнага карыстання, сельсаветамі, вайсковымі пахаваннямі, – даклала старшыня Аршанскага раённага выканаўчага камітэта Іна Хомутоўская. – Вызначылі 10 знакавых месцаў для правядзення раённых суботнікаў. Сярод іх: Парк герояў, плошча Герба і Сцяга, парк імя Якубоўскага, пляж у г.п. Копысь.
Дагляд і ўпарадкаванне тэрыторый закране такіх значных аб'ектаў, як дзіцячы парк, пляж на вул. Караткевіча, маста на вул. Шклоўскай у райцэнтры. Працягнецца будаўніцтва патрыятычнага клуба. Да раённага фестывалю-кірмашу работнікаў вёскі пераўтворыцца а.г. Смальяны.
Зыходзяць з запытаў
– Мясцовыя органы дзяржаўнай улады праводзяць вялікую раз’ясняльную работу з насельніцтвам, каб прыцягнуць яго да рэалізацыі задач Гада парадку і дабрабыту, – расказаў старшыня Лепельскага раённага Савета дэпутатаў Ігар Урбан. – Мы хочам, каб жыхары нашага краю ганарыліся сваёй гісторыяй. Для гэтага ў в. Боровка ўсталяваем манументальны помнік у гонар курсантаў і камандзіраў мясцовых пяхотнага і мінамётнага вучылішчаў, якія прынялі на сябе цяжкія баі 1941 года.
У тэй жа Боровцы неабходны пляж: летам на возеры Шчыбот штодзённа адпачываюць каля ста чалавек. Мы вядзем падрыхтоўчыя работы па надаванні афіцыйнага статусу спантаннаму месцу адпачынку. Ачысцілі дно, усталявалі кантэйнеры для збору смецця, раздзявальню і іншыя элементы стварэння парадку – усё за кошт сродкаў самаабкладання.
Каб мінімізаваць цяжкі ручны труд, у раён набылі падметальна-прыборачную машыну і камунтальны пыласос. Наводзіць парадак стала лягчэй і хутчэй, а вызваліўшыяся супрацоўнікі могуць быць задзейнічаны да працы на іншых участках.