В Дубровно обсуждают подготовку к полевым работам в Витебской области

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт

Тэма нумар адзін – вясновы сев. Пра меры па падрыхтоўцы сельгасарганізацый Віцебшчыны да правядзення палёўных работ ідзе гаворка на выязным адкрытым пасяджэнні аблвыканкама ў Дуброўне. У яго працы прымае ўдзел міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Юрый Гарлоў. Пленарную частку адкрыў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін.

– Вяснова-пасеўная кампанія з'яўляецца найважнейшым этапам для сельскагаспадарчага года, ад якой у значнай ступені залежыць лёс будучага ўраджаю, – падкрэсліў старшыня аблвыканкама. – Па выніках работы за 2024 год тэмп росту вытворчасці валовай прадукцыі ў раслінніцтве склала 112,4 працэнта да ўзроўню 2023 года.

Задача на 2025 год – забяспечыць аб'ёмы вытворчасці валовай прадукцыі ў сельскагаспадарчых арганізацыях вобласці на ўзроўні мінулага года – 107,0 працэнта, у тым ліку раслінніцкай прадукцыі – не менш за 115,6 працэнта.

Пра тое, што ўжо зроблена і якія пытанні трэба апераатыўна дапрацаваць, расказаў старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама Андрэй Булаўкін. Таксама на пасяджэнні абмяркуюць тэму рэфармавання сельгасарганізацый вобласці. Удзельнікі пасяджэння наведаюць машынны двор ААТ «Дуброўскі раённы аграсэрвіс». Тут яны пазнаёмяцца з арганізацыяй рамонта сельгастэхнікі, работай створаных міжраённых механізаваных атрадаў. У ААТ «Якубава-Агра» паглядзяць, як арганізавана падкормка зімовых зерневых культур, рамонт тэхнікі і высечка садоў нізкага бонітэту.

vitebsk-region.gov.by