Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
У конкурсе ”Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь“ лепшымі прызнаны 38 тавараў ад 25 прадпрыемстваў Віцебшчыны.
Сёння ў Віцебску ўрачыста адзначаюць пераможцаў конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» і лаўрэатаў прэміі абласнога выканаўчага камітэта за дасягненні ў галіне якасці ў 2024 годзе.
– Сёння мы ўрачыста адзначаем калектывы, якія сваёй працай пацвярджаюць уменне працаваць якасна. Больш за 800 найменняў прадукцыі Віцебшчыны экспартуецца ў 81 краіну свету – і я упэўнены, што гэта не граніца. На сцэну выходзілі кіраўнікі, атрымліваючы ўзнагароды, і за кожным з іх стаіць вялікі калектыў, які заслугоўвае прызнання. У нашай вобласці таксама прынята рашэнне аб узнагароджанні прэміяй за якасць прадукцыі, – адзначыў намеснік старшыні аблвыканкама Вячаслаў Дурноў.
Цікавы факт: за час правядзення конкурсу лаўрэатамі прызнаны больш за 700 найменняў прадукцыі прадпрыемстваў Віцебшчыны.