XXIII Международный шахматный турнир «Орша-2025» собрал порядка 300 спортсменов

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт

XXIII Міжнародны шаховы турнір «Арша-2025» сабраў каля 300 спартсменаў з розных рэгіёнаў Беларусі, Расіі, Казахстана і Туркменістана.

– Статус турніру на базе спартыўнай установы «Хакейны клуб «Лакаматыў-Арша» вельмі сур'ёзны. На працягу 23 гадоў ён набыў аўтарытэт у шаховым супостве ўсяго свету, – адзначыў галоўны суддзя спаборніцтваў, міжнародны арбітр Анатоль Лебедзеў. – Група А – адкрыты турнір з разлікам рэйтынгу FIDE, група
B – адкрыты турнір для ўсіх жадаючых без разліку рэйтынгу FIDE, у групах C, D, E, F – юныя шахматысты 2011–2017 гадоў нараджэння. Таксама ў праграме бліц-турнір і тэмпа-турнір, сеанс адначасовай гульні з гросмайстрамі. Спаборніцтвы – асабіста-камандалыя па швейцарскай сістэме ў 9 тураў у адпаведнасці з дзейнымі правіламі. Гэта дэмакратычны турнір, які дазваляе гуляць і праяўляць сябе людзям ад малых да вялікіх.

Цікава, што ў гэтым годзе ў турніры прынялі ўдзел 40 аршанцаў. Адзін з іх – Глебаў Дзяніс, які гуляў у групе B.

– Займаюся гэтым інтэлектуальным відам спорту з першага класа ўжо 10 гадоў, – расказаў хлопец. – Тут цікава тое, што кожнае дзіця, незалежна ад таго, табе 6 гадоў ці 15, можа гуляць на роўных з вядомымі гросмайстрамі. Тут шмат тых, хто ў свае юнацкія гады ўжо мае кубкі еўрапейскіх і сусветных турніраў. Я таксама спадзяюся на перамогу.

Для спартсменаў арганізатары падрыхтавалі насычаную культурную праграму з наведваннем значных месцаў рэгіёна.

vitebsk-region.gov.by
Міёрскі раённы выканаўчы камітэт | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт