Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
Віцебскае абласнае ўпраўленне Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь нагадвае, што згодна з дзейным заканадаўствам абавязковыя страхавыя ўзносы ў бюджэт фонду за 2024 год індывідуальнымі прадпрымальнікамі, натарыусамі, адвакатамі павінны быць выплачаны не пазней за 1 сакавіка 2025 года.
Мінімальны памер уносаў пры ажыццяўленні дзейнасці на працягу ўсяго 2024 года складае:
- для ІП, натарыусаў, адвакатаў – 2 629,20 рубля
(Мінімальная заработная плата 626 руб. * 12 месяцаў * 35%).
Абавязковыя страхавыя ўзносы не плацяцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, натарыусамі, адвакатамі за перыяды нездзяйснення ў справаздачным годзе дзейнасці пры ўмове ўказання такіх перыядаў у дакументах персаніфікаванага ўліку – справаздачы па форме ПУ-3, крайні тэрмін падачы якой у органы Фонду – не пазней за 31 сакавіка 2025 года.
Форму ПУ-3 можна спампаваць па спасылцы:
http://portal.ssf.gov.by/mainPage/important/software/.
Дакладны разлік сумы абавязковых страхавых уносаў, якія падлягаюць уплатае з улікам перыядаў здзяйснення і нездзяйснення дзейнасці, можна выканаць з дапамогай калькулятара, перайшоўшы па спасылцы: https://www.ssf.gov.by/ru/kalk_ip-ru/
Таксама нагадваем, што з 1 кастрычніка 2024 года грамадзяне, якія ажыццяўляюць:
- самостоятельную прафесійную дзейнасць, пры вядзенні якой плаціцца адзіны падатак з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб;
- рамесную дзейнасць, пры ажыццяўленні якой плаціцца рамесны збор;
- дзейнасць па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму, пры ажыццяўленні якой плаціцца збор за ажыццяўленне гэтага віду дзейнасці
абавязаны плаціць абавязковыя страхавыя ўзносы на пенсійнае страхаванне ў бюджэт фонду.
Парадак сплаты ўзносаў і іх тэрміны для пазначаных асоб, вызначаныя Законам № 365-З, аналагічныя, як для індывідуальных прадпрымальнікаў, у адпаведнасці з
Законам Рэспублікі Беларусь ад 15 ліпеня 2021 г. № 118-З «Аб узносах у бюджэт дзяржаўнай позабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь»
Мінімальны памер узносаў пры ўмове знаходжання ў Рэестры суб'ектаў малой і сярэдняй прадпрымальніцкай дзейнасці за кастрычнік–снежань 2024 года складае – 544,62 рубля
(Мінімальная заработная плата 626 руб. * 3 месяцы * 29%).
Льгота на сплату ўзносаў надаецца фізічным асобам, якія ажыццяўляюць самастойную прафесійную дзейнасць, рамесную дзейнасць,
дзейнасць па аказанні паслуг у сферы агравэкатурызму, якія адначасова з ажыццяўленнем указанай дзейнасці з'яўляюцца атрымальнікамі пенсій.
Індывідуальныя звесткі па форме ПУ-3 запаўняюцца і прадстаўляюцца супрацоўнікамі органаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у раённых аддзелах Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва па месцы стаяння на ўліку.