Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
Міністэрства культуры праводзіць фінал нацыянальнага адбору да конкурсаў XXXIV Міжнароднага фестываля мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».
Фінал нацыянальнага адбору да міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2025» і міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу «Віцебск-2025» адбудзецца 15 сакавіка ў культурнай сталіцы Беларусі 2025 года — горадзе Іванава на базе Іванаўскага раённага цэнтра культуры і народных традыцый.
«14 сакавіка плануюцца заезд удзельнікаў у Іванава і папярэднія рэпетыцыі, 15 сакавіка а 12.00 — канцэрт-праслухоўванне ўдзельнікаў нацыянальнага адбору да дзіцячага музычнага конкурсу і а 17.00 — канцэрт-праслухоўванне ўдзельнікаў да конкурсу выканаўцаў эстраднай песні з удзелам папулярных артыстаў эстрады», — паведамілі арганізатары.
За права прадставіць Беларусь на знакамітым форуме буду змагацца два дзясяткі фіналістаў, якія прайшлі папярэднія адборы. Прамая трансляцыя мерапрыемстваў будзе арганізаваная Белтэлерадыёкампаніяй.