Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
Больш за 100 прадстаўнікоў працоўных калектываў Пастаўскага і Аршанскага раёнаў сёння на экскурсіі ў Дварцы Незалежнасці.
Да слова, дэлегацыя Віцебскай вобласці стала першай сярод рэгіёнаў, якая наведала дворцы пасля выбараў Прэзідэнта.
Подарачная калекцыя Прэзідэнта папоўнілася новымі падтарункамі.

У дар Дварцу Незалежнасці перадалі палатно з надпісам «НАДО», вытканае на Аршанскім лёнкамбінаце.
Над палотнам працавала цэлая каманда, больш чым з 10 спецыялістаў: мастак, ткачы, дэсанатар, тэхнолаг, каларыст, памочнік майстра, патраніст і іншыя.
Сярод сённяшніх наведвальнікаў экскурсіі ёсць тыя самыя супрацоўнікі, якія працавалі над падарункавым палотнам «Надо». Мастак аддзела кіравання асартыментам Аршанскага лёнкамбіната Ірына Касухіна ніколі не думала, што зможа трапіць у гэта месца.
– Маштабы і афармленне ўражваюць. Экскурсія яшчэ толькі пачалася, але нават тое, што я паспела ўбачыць, вельмі захапляе, – падзялілася Ірына.
Таксама жанчына расказала пра работу калектыву над падарункам для Галавы дзяржавы.






– Калі Прэзідэнт спытаў «Надо?», мы паспрабавалі імгненна зрэагаваць, таму што сапраўды лічым – «Надо!». Тэрміны былі сціслымі, мы імкнуліся як мага хутчэй выказаць сваю падтрымку. У працы выкарысталі наш родны лён і колеры нацыянальнай сімволікі.
Яшчэ адным падарункам Прэзідэнту стаў хлеб, запечаны ў Капылі.
Да слова, выпечка з той самай пякарні, якую аднавілі па даручэнні Прэзідэнта.
– Вельмі сімвалічна і прыгожа. Як цяпер працаваць пасля ўбачанага?!", – не стрымала эмоцый прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмонт.