В Витебске открыли предприятие по выпуску подошв для обуви европейских стандартов

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт

У Віцебску адкрыта новае прадпрыемства рэзідэнта СЭЗ «Віцебск» па вытворчасці падэшваў для абутку еўрапейскіх стандартаў.

– Рашэнне пра стварэнне ТАА «ЕўраПрэсФорм», якое на 100 % з'яўляецца імпартазамешчальным, было прынята крыху больш за год таму. Усё абсталяванне і эксклюзіўныя спецыялісты прыехалі да нас з Італіі, – адзначыў дырэктар ТАА «ЕўраПрэсФорм» Эдуард Дуброўн.

Прадпрыемства вырабляе алюмініевыя прэс-формы для абутку еўрапейскіх стандартаў: для летняга, зімовага, спартыўнага, ваеннага, а таксама абутку для паляўнічых і рыбакоў. Аб'ём вытворчасці на сённяшні дзень складае ад 75 да 85 форм рознай мадыфікацыі ў месяц. Рынкі збыту – Беларусь і Расія.

– Мы ўжо правялі перагаворы з кітайскімі вытворцамі, у бліжэйшыя два-тры месяцы запланаваны пастаўкі як мінімум двух станкоў з ЧПУ для павелічэння аб'ёмаў вытворчасці. Тады мы зможам на 90 % забяспечыць патрэбу абутковай прамысловасці не толькі Беларусі, але і краін постсавецкай прасторы, – падкрэсліў Эдуард Дуброўн. – Таксама да нас неаднаразова прыеджвалі прадстаўнікі буйных расійскіх абутковых кампаній, якія высока ацанілі якасць вырабленых прэс-форм. Аналагаў такой вытворчасці няма на постсавецкай прасторы. У нас падпісаны кантракты з больш чым 20 рознымі кампаніямі, сярод іх «Белвест», Лідаўская і Баранавіцкая абутковыя фабрыкі, «Пскоў-Палімер» і іншыя.

Усяго за дзевяць месяцаў будынак старой кінутай лесапільні ператварыўся ў новую вытворчасць. Тут працуюць 12 чалавек, з іх пяць італьянскіх спецыялістаў.

На думку кіраўніка адміністрацыі СЭЗ «Віцебск» Міхаіла Скурата, замовы ў гэтага прадпрыемства ёсць шмат. Гэта сведчыць пра тое, што прадукцыя вельмі затрабаваная.

– СЭЗ «Віцебск» актыўна развіваецца. У нас сёння самае галоўнае – не колькасць, а якасць гэтых прадпрыемстваў, дзе павінны быць высокія тэхналогіі, рэалізоўвацца праграма імпартазамешчэння, дастойная заработная плата, каб захоўваліся рабочыя месцы і людзі працавалі на роднай зямлі, – адзначыў Міхаіл Скурат.

vitebsk-region.gov.by

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт