Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
У Толачыне пры ўдзеле старшыні Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрыя Дземідава адкрылі шматкватэрны жылы дом № 115 па вул. Энгельса.
З 40 кватэр 12 пабудаваны для шматдзетных сем'яў. 17 ведамых кватэр перададзены супрацоўнікам сілавых структур, 11 – гэта арэнднае жыллё, частка якога прызначана для маладых спецыялістаў, якія працуюць у сацыяльнай сферы рэгіёна.
Уручаючы ключы, Дзмітрый Дземідаў падкрэсліў, што ўвод у эксплуатацыю новага дома ў Толочыне – знакавая падзея, бо жыллё – адна з асноў новага жыцця.
- Будаванне новага жылля – той якар, дзякуючы якому рэгіёны могуць жыць і развівацца, папаўняцца маладымі спецыялістамі і сем'ямі. Не выпадкова такая пільная ўвага з боку дзяржавы надаецца развіццю рэгіёнаў і малых гарадоў – сказаў Дзмітрый Дземідаў.
Старшыня дэпутацкага корпуса пажадаў навасяльцам міру, шчасця і папаўнення ў сем'ях.