Новые проекты на ТВ и работа в коллективах. В Витебске прошло заседание коллегии идеологической вертикали области

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт

У Медыяцэнтры Віцебскай вобласці адбылося пасяджэнне калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама.

– Зараз мы знаходзімся ў актыўнай фазе выбарчай кампаніі. Гэта накладае асаблівую адказнасць на ідэалагічную вертыкаль, прадстаўнікоў СМІ, – адзначыла начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Марына Новіцкая. – Для ідэалагічнай вертыкалі – вялікае поле працы. Асноўная роля – інфармацыйная. Мы бачым, як імкліва развіваецца Інтэрнет, як у сацыяльных сетках могуць па-рознаму падаваць тую ці іншую інфармацыю. Таму неабходна праз зносіны ў працоўных калектывах, інфармацыйна-разабраўчую работу, інфармацыйна-прапагандысцкія групы даводзіць праўдзівую інфармацыю. Важна чуць праблемы людзей, ведаць, чым яны жывуць, што іх хвалюе, быць злучальным звяном паміж насельніцтвам і тымі органамі, якія абавязаны вырашаць бытавыя пытанні.

Сярод разглядаемых пытанняў – павышэнне эфектыўнасці работы рэгіянальнага тэлебачання: новыя праекты, дынаміка прасоўвання кантэнту ў сацыяльных сетках і на відэахостынгу «YouTube», работа кадраў ідэалагічнай вертыкалі ў працоўных калектывах Бешанковіцкага, Гарадоцкага, Расонскага раёнаў, Кастрычніцкага раёна г. Віцебска, захаванне заканадаўства аб свабодзе сумлення і веравызнання.

vitebsk-region.gov.by

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт