Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
На прэзідыуме абласнога Савета дэпутатаў зацверджана палажэнне пра Моладзевы парламент пры Віцебскім абласным Савеце дэпутатаў.
- Парламенцкі орган сфарміраваны з ліку найбольш актыўных прадстаўнікоў грамадскіх аб'яднанняў, арганізацый, дэпутатаў ва ўзросце ад 18 да 31 года, па адным ад кожнага раёна вобласці, - паведаміў старшыня дэпутацкага корпуса Віцебшчыны Дзмітрый Дземідаў.
- На прэзідыумах раённых, гарадскіх Саветаў былі вылучаны дэпутаты ў абласны моладзевы парламент. Гэтыя маладыя дэпутаты будуць прадстаўляць Віцебшчыну на моладзевым Савеце пры Нацыянальным сходзе. Палажэнне вызначае асноўныя задачы і мэты моладзевага органа. Створаны таксама кіруючыя органы, адпаведныя камісіі.
Адбылося першае пасяджэнне абласнога моладзевага парламента. Старшынёй Моладзевага савета абрана Вольга Млявая з Віцебскага раёна, яе намеснікамі — Анастасія Ляховіч з Талачынскага раёна і Геннадзь Драздоў з Оршы. Сярод маладых парламентарыёў — урачы, настаўнікі, супрацоўнікі культуры.